Четверг, 29 октября 2020

Кто должен следить за состоянием проездов в гаражах?

805

У нашым райцэнтры некалькі гаражных кааператываў, і ў які з іх ні заедзеш — ці то на Макаранкі, ці то на Заводскай або Інтэрнацыянальнай, усюды разбітыя пад’езды і праезды. Хто павінен сачыць за станам дарожнага пакрыцця ў гэтых месцах?
Са званка ў рэдакцыю.
У самім пытанні крыецца і адказ на яго. Як нам паведамілі ў камунальнай службе, уладальнікі гаражоў уваходзяць у кааператыў, які павінен кіравацца прынцыпамі, адлюстраванымі ва Указе №43 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў і кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак». Згодна з нарматыўным актам, на агульным сходзе ўладальнікаў пабудоў у гэтым масіве выбіраюць старшыню кааператыва і вызначаюць суму членскіх узносаў, якія потым і размяркоўваюцца на неабходныя патрэбы, у тым ліку і на аднаўленне пад’ездаў і праездаў. Камунальнай службе патрэбна толькі заяўка ад старшыні кааператыва на правядзенне прафілявання і гарантыя аплаты адпаведных паслуг.
Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *