Воскресенье, 20 мая 2018

Президент поднял вопрос о причинении ущерба сельхозугодьям квадроциклами. ГАИ рекомендует соблюдать правила

456

У лютым на адным з пасяджэнняў Савета бяспекі краіны Кіраўнік дзяржавы ўзняў пытанне наконт выпадкаў прычынення ўрону сельгасугоддзям з боку ўладальнікаў снегаходаў і квадрацыклаў. Справа ў тым, што паток падобных скаргаў ад кіраўнікоў аграпрамысловых прадпрыемстваў штогод толькі павялічваецца, пашкоджанні ацэньваюцца тысячамі рублёў. У сувязі з гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь запатрабаваў ад праваахоўных органаў больш жорстка ставіцца да такіх выпадкаў, своечасова выяўляць парушальнікаў і строга іх караць, прымяняючы нават канфіскацыю транспартных сродкаў.
З улікам гэтага Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўладальнікам снегаходаў, квадрацыклаў, балотаходаў захоўваць устаноўленыя правілы. Згаданыя транспартныя сродкі ў адпаведнасці са сваімі тэхнічнымі характарыстыкамі і асаблівасцямі канструкцыі не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Разам з тым, уладальнікі адпаведнай тэхнікі павінны выбіраць для руху такія месцы, каб не ствараць пагрозу бяспецы грамадзян і не наносіць урон навакольнаму асяроддзю, сельскагаспадарчым угоддзям. Парушальнікі будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці:
— за знішчэнне пасеваў прадугледжваецца штраф ад 5 да 15 базавых велічынь;
— за язду па пасевах — ад 2 да 5 БВ;
— за рух па дарогах агульнага карыстання — штраф 0,5 БВ;
— за заезд на аўтадарогу агульнага карыстання — ад 0,2 да 1 БВ.
У нашым раёне, як паведамляюць інспектары ДАІ, у насельніцтва да дзясятка мадэляў такой тэхнікі. Пакуль факты вышэйназваных парушэнняў не выяўлены. Як расказвае Мікалай, уладальнік квадрацыкла, ён такую тэхніку набыў для таго, каб рухацца толькі па лясных дарогах. Сумняваецца ён і ў тым, што нават пры вазе ў 350 кілаграмаў падобны транспарт можа пашкодзіць пасевы, бо мае даволі шырокія колы, якія значна зніжаюць агульную нагрузку. Хаця выпрабоўваць гэта ён не збіраецца. Разам з тым, Мікалай падтрымлівае патрабаванні ПДР: калі набыў такую тэхніку, то купі і прычэп для яе транспарціроўкі.
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.

4 комментариев

  • Андрей

    Кроме новых штрафов правительство больше ни на что не способно.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

  • Sralee Muhee

    Катрин, о причинениИ… 😉😉😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Пожалуйста… 😉😉😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *