Суббота, 15 декабря 2018

Команда колледжа снова победила в областных соревнованиях по многоборью «Здоровье»

916

У перадсвяточныя дні Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж прымаў фінальныя абласныя спаборніцтвы па зімовым шматбор’і «Здароўе». За права звацца самай спартыўнай камандай вобласці сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі змагаліся 8 каманд юнакоў.
На працягу двух дзён маладыя людзі спаборнічалі ў 8 лёгкаатлетычных дысцыплінах. А заваяваць перамогу ўдалося спартсменам нашага каледжа. Больш за тое, першае месца ў асабістым заліку таксама заняў прадстаўнік нашай навучальнай установы Іван Зіновіч. Уладзіслаў Гушча паказаў лепшы вынік у скачках у даўжыню, а Уладзіслаў Гаўрыльчук стаў другім у кросе.
Другое агульнакаманднае месца занялі прадстаўнікі УА «Пінскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж», а трэцяе — УА «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Дарэчы, менавіта ў Пінску праходзілі фінальныя спаборніцтвы сярод дзяўчат (Пружаны не прымалі ў іх удзел).
Пружанская каманда не першы раз уздымаецца на вышэйшую прыступку п’едэстала. У многім гэта заслуга выкладчыка фізічнай культуры Аляксандра Мацаюка, які рыхтуе навучэнцаў да спаборніцтваў. Дарэчы, да гэтых спаборніцтваў давялося рыхтавацца па-новаму: плаванне, стральба і лыжі, у якіх пружанцы традыцыйна паказвалі добрыя вынікі, былі заменены на іншыя дысцыпліны.
У маі каманда навучэнцаў каледжа будзе адстойваць гонар вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Кацярына ПАШКЕВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца аграрна-тэхнічнага каледжа разам з трэнерам А.В.Мацаюком.
Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *