Понедельник, 10 декабря 2018

ОАО «Мурава» к 8 марта: экономика держится и на женских плечах

517

ААТ «Мурава», якое на працягу трыццаці гадоў узначальвае Пётр Мікалаевіч Білецкі, мае сваю адметнасць і непаўторнасць. Невялікае па сучасных мерках сельгаспрадпрыемства паспяхова развіваецца нароўні з такімі гігантамі, як ААТ «Ружаны-Агра» і ААТ «Жураўлінае». У «Мураве» атрымліваюць ураджаі збожжавых і зернебабовых культур на ўзроўні лепшых гаспадарак Брэсцкай вобласці і ўсёй краіны. Акрамя таго, апошнім часам тут значна павялічылі вытворчасць малака і мяса. Элітнае насенне збожжавых, шматгадовых траў, якое атрымліваюць у таварыстве, карыстаецца попытам у іншых гаспадарках нашага рэгіёна.

Дзесяць гадоў таму быў адбудаваны аграгарадок «Мураўскі», у якім цяпер дзейнічаюць дзіцячы сад на 50 месцаў, сярэдняя школа, ФАП, Дом культуры, аддзяленні паштовай сувязі і «Беларусбанка», магазін. Нядаўна ў Мураву прыйшоў прыродны газ, што стала важнай падзеяй для вяскоўцаў. Гаспадарка працягвае штогод будаваць жыллё для сваіх работнікаў.

У мінулым годзе ААТ «Мурава» зрабіла яшчэ адзін крок наперад. Валавы збор збожжа з улікам кукурузы на зерне склаў 7972 тоны пры ўраджайнасці 54,6 ц/га. З аднаго гектара сабрана ў сярэднім па 779 цэнтнераў цукровых буракоў, што з’яўляецца еўрапейскім паказчыкам. Самая выгадная культура — рапс, рэнтабельнасць вытворчасці якога склала 92%.

У спецыялізацыі акцыянернага таварыства прыярытэт належыць жывёлагадоўлі. У мінулым годзе гэта галіна прынесла 77% грашовай выручкі. Атрымана 11082 тоны малака пры сярэднім надоі на карову 6926  кілаграмаў. Рэалізавана класам «экстра» 84,9% малочнай прадукцыі. Рэнтабельнасць вытворчасці малака склала 54,6%.

Грашовая выручка да 2016 года вырасла на 17,4% і склала 10311 тыс. рублёў, або 47,7 тыс. рублёў на аднаго работніка. Прыбытку ад усёй гаспадарчай дзейнасці атрымана 1860 тыс. рублёў пры рэнтабельнасці па канчатковым фінансавым выніку 25,6%.

Па выніках работы за мінулы год таварыства выканала ўсе чатыры паказчыкі, якія ўстаноўлены для аказання дзяржпадтрымкі: тэмп росту валавой прадукцыі, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, рэнтабельнасць продажу, тэмп росту прадукцыйнасці па выручцы.

Значны ўклад у развіццё эканомікі гаспадаркі ўносяць жанчыны. З 216 работнікаў іх налічваецца 74. Пераважна жанчыны працуюць на малочнатаварных фермах і ў канторы, а таксама ўваходзяць у склад санітарнай дружыны, якая выдатна выступае ў раёне і вобласці.

Сёлетні год у нашай краіне аб’яўлены «Годам малой радзімы». Па ініцыятыве жанчын таварыствам з гэтай нагоды распрацавана спецыяльная праграма, якая накіравана на далейшае добраўпарадкаванне аграгарадка «Мураўскі».

Такія — ва ўсім у лідарах!

Малочнатаварны комплекс «Мурава» на 1100 галоў з беспрывязным утрыманнем дойнага статка і сучаснымі тэхналогіямі вытворчасці малака быў пабудаваны ў гаспадарцы ў 2012 годзе.

Цяпер МТК «Мурава» з’яўляецца лідарам па вытворчасці малака. Летась тут было атрымана 7313 тон малочнай прадукцыі, што складае 66% валавога надою па таварыстве.

Прадукцыйнасць дойнага статка — 7313 кілаграмаў, што на 342 кілаграмы больш, чым пазалетась.

Стабільна працуе комплекс і ў гэтыя марозныя дні. У разліку на карову сярэднясутачны надой складае больш за 20 кілаграмаў малака. Штодзень на перапрацоўку ў ААТ «Пружанскі малочны камбінат» адпраўляецца каля 18 тон малочнай прадукцыі класам «экстра».

На комплексе працуе ўласная малочная лабараторыя. Тут лабарант Н.Д.Мардань вызначае асноўныя параметры малака: гатунак, тлустасць, шчыльнасць, утрыманне сухога рэчыва і бялку.

На комплексе створаны спрыяльныя ўмовы для працы і адпачынку аператараў машыннага даення, жывёлаводаў. Прыкладна палову працоўнага калектыву складаюць жанчыны.

На здымках: у пакоі адпачынку начальнік комплексу Н.К.Маркечка, намеснік начальніка С.І.Ленкавец, аператары машыннага даення Л.Р.Вярышка, С.М.Матвеева, Г.І.Рудчык; лабарант Н.Д.Мардань.

За лічбамі праца людзей

Эканамічная служба гаспадаркі складаецца з дзвюх жанчын: Раісы Сяргееўны Кандрукевіч і Валянціны Гергіеўны Прыступчык.
У працоўнай кніжцы Раісы Сяргееўны, па сутнасці, толькі адзін запіс: 01.03.1974 года прынята галоўным эканамістам калгаса імя Калініна. Так склалася, што ўжо больш за сорак гадоў прысвяціла жанчына працы ў сваёй роднай гаспадарцы.
Валянціна Георгіеўна ўзначаліла эканамічную службу толькі ў кастрычніку мінулага года.
Аб’яднаўшы свае намаганні, жанчыны цудоўна спраўляюцца з працоўнымі абавязкамі.

На здымку: эканаміст Р.С.Кандрукевіч.

Бухгалтэрыя заўсёды на вышыні

Жаночы калектыў бухгалтэрыі, які ўзначальвае А.А.Таразевіч, налічвае 7 чалавек. Сама Антаніна Антонаўна ўжо трыццаць гадоў займае пасаду галоўнага бухгалтара. Дагэтуль на працягу дзесяцігоддзя яна працавала па спецыяльнасці ў калгасе «Парыжская камуна».

Уседлівасць, уважлівасць, цярпенне — галоўныя якасці, якія павінен мець кожны работнік бухгалтарскай службы. Адметна, што гэтыя рысы ўласцівы і бухгалтарам гаспадаркі.

На здымку: галоўны бухгалтар А.А.Таразевіч (у цэнтры) разам з калегамі А.П.Казлоўскай і С.А.Пятручык. 

Кадры глядзяць у будучыню

У гаспадарцы склаўся цудоўны калектыў. Большасць з іх працуе на сваіх пасадах ужо шмат гадоў. Для спецыялістаў, механізатараў і жывёлаводаў у таварыстве створаны належныя ўмовы: будуецца жыллё, гарантуюцца выхадныя і годная заработная плата. За мінулы год, напрыклад, сярэднямесячная зарплата склала 724 рублі.

Вядома, што сучасная магутная тэхніка дазваляе скарачаць час на выкананне тых або іншых работ. Менш па гэтай прычыне патрабуецца і механізатараў. Але ў гаспадарцы не ідуць па гэтым шляху. Малады чалавек, які прайшоў слясарную школу, становіцца ў далейшым выдатным трактарыстам і камбайнерам.

Каля дваццаці гадоў інспектарам па кадрах у гаспадарцы працуе В.У.Усік. Як паведаміла Вольга Уладзі-міраўна, сярэдні ўзрост працуючых складае 41 год. Моладзі ва ўзросце да 31 года налічваецца 57 чалавек, або кожны чацвёрты. А гэта значыць, што ў таварыства ёсць будучыня.

На здымку: інспектар па кадрах В.У.Усік разам з бухгалтарамі Н.М.Таразевіч і А.В.Данілюк.

Нястомныя працаўніцы

Малочнатаварная ферма «Ізбіцы» ў свой час перажыла маштабную рэканструкцыю. Тут была пабудавана даільная зала, кармавыя сталы, жывёла пераведзена на беспрывязнае ўтрыманне.

Цяпер тут утрымліваецца 400 галоў дойнага статка. За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака па выніках работы за першы квартал мінулага года ферма стала пераможцай абласнога спаборніцтва ў намінацыі з прадукцыйнасцю статка 5-7 тысяч кілаграмаў малака.  

У разліку на карову ў мінулым годзе было атрымана па 6764 кілаграмы малака, што на 123 кілаграмы больш, чым пазалетась. Прырост яго валавой вытворчасці склаў 1,8%. Прыкладна 77% малака было рэалі-завана на перапрацоўку класам «экстра».

На ферме атрымана чвэрць малака ад валавога надою па гаспадарцы за мінулы год.

У звычайным рэжыме працуе калектыў жывёлаводаў фермы на чале з брыгадзірам А.В.Лукша і ў гэтыя дні. Сярэднясутачны надой на карову складае каля 18 кіла-грамаў малака, і каля 7 тон яго штодзень адпраўляецца на перапрацоўку.

На здымку: брыгадзір фермы А.В. Лукша разам з лабарантам Н.В.Шука і тэхнікам-асемянатарам М.С.Яўтуховіч.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *