Вторник, 18 сентября 2018

Рэцэпты на Біс: канверцікі з рыбай

332

Рэцэпт ад хатняй гаспадыні Таццяны Іванчык.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
слоенае цеста — 1 пачак,
філе мінтая — 2 шт.,
марынаваныя агуркі — 2-3 шт.,
цыбуля — 1 шт.,
морква — 1 шт.,
маянэз, соль, спецыі — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Цеста крышачку раскатаць і парэзаць на квадрацікі. У сярэдзіну пакласці кавалачак рыбы, агурок, парэзаны на кубікі, і пасераваную цыбулю з морквай, зверху паліць маянэзам. Канверцікі замацаваць зубачысткай, пры жаданні змазаць жаўтком. Выпякаць пры тэмпературы 180 градусаў 20-30 мінут.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *