Понедельник, 18 июня 2018

4 марта — День милиции

903

Так іншы раз называюць дзейнасць участковых інспектараў міліцыі. Сотні людзей, дзясяткі населеных пунктаў і тысячы кіламетраў — такая статыстыка за месяц ёсць у любога супрацоўніка гэтага падраздзялення райаддзела ўнутраных спраў. Таксама на рахунку ў кожнага з іх і раскрытыя злачынствы. Са сваімі праблемамі, а нярэдка па дапамогу ў вырашэнні і складаных жыццёвых і сацыяльных пытанняў да іх звяртаюцца людзі.
На здымку: на свае адміністратыўныя ўчасткі адпраўляюцца ўчастковыя інспектары міліцыі С.М.Каляда і В.А.Міхайлаў.

Дзве Наталлі — Кунцэвіч і Кандрацюк — адказваюць практычна за ўсю інфармацыю, якая паступае ў пружанскую міліцыю. Гэтыя жанчыны працуюць у групе інфармацыйнага забеспячэння працяглы час, заўсёды бездакорна выконваюць свае абавязкі. Як часта жартуюць іх калегі, яны ведаюць калі не ўсё, то многае.

Мароз ці сонца — супрацоўнікамі міліцыі такія акалічнасці не прымаюцца да ўвагі. Нягледзячы на надвор’е, інспектары пільна кантралююць сітуацыю на дарогах раёна, захоўваючы парадак і спакой аўтааматараў. Перад чарговым выездам — старшыя дзяржаўтаінспектары Д.В.Ільяшук, В.І.Патапчук і інспектар П.М.Фядун.

У аддзяленні крымінальнага вышуку служаць толькі мэтанакіраваныя, а часам і ўпартыя ў выкананні пастаўленых задач людзі, што гарантуе поспех у барацьбе са злачыннасцю. Сярод такіх супрацоўнікаў — начальнік аддзялення С.В.Курмыса, оперупаўнаважаныя Г.Г.Яхнавец, С.А.Беланоўскі і Д.В.Касцюк (справа налева).

Кожны грамадзянін прайшоў праз аддзел па грамадзянстве і міграцыі. Як расказвае вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва А.А.Кузняцова, галоўны дакумент асобы за некалькі гадоў работы ў аддзеле яна выдала, напэўна, ужо больш як сотні чалавек. У сваёй рабоце маладая супрацоўніца імкнецца дасканала ўнікаць у сутнасць кожнага пытання, каб дапамога, аказаная грамадзянам, была сапраўды кваліфікаванай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *