Суббота, 15 декабря 2018

Корь уже и в Волковыске. Не пренебрегайте прививками!

401

У Еўрапейскім рэгіёне назіраецца пагаршэнне эпідэмічнай сітуацыі па адры (кори). За студзень-кастрычнік мінулага года ў краінах Еўропы захворванне ў 3 разы перавысіла ўзровень 2016 года. Успышкі адру маюць цыклічны характар і адбываюцца кожныя 5-6 гадоў. Галоўная прычына іх узнікнення — нізкі ахоп людзей прышчэпкамі. Дарэчы, неспрыяльная сітуацыя з гэтай хваробай назіраецца ў суседняй Украіне. У Адэскай вобласці за 2017 год і пачатак гэтага года ад адру памерла 6 чалавек. Яшчэ па выніках 2015 года СААЗ уключыла Украіну ў спіс 10-ці краін свету з найменшым ахопам імунізацыі ў дачыненні да актуальных дзіцячых інфекцый — адру, дыфтэрыі і коклюшу.
У Брэсцкай вобласці апошнія выпадкі адру зарэгістраваны ў 2016 годзе (8 выпадкаў). Яны звязаны з завозам інфекцыі замежнымі грамадзянамі, сярод якіх было зарэгістравана 123 выпадкі. Адной з ключавых прычын таго, што хвароба не атрымала масавага распаўсюджання сярод мясцовага насельніцтва, стала падтрыманне ўжо на працягу больш як 10 гадоў высокага ахопу прышчэпкамі.
Дзякуючы высокаму ахопу вакцынацыяй, адзёр не рэ-гіструецца на тэрыторыі Пружанскага раёна. Аднак у сувязі з адкрыццём бязвізавага рэжыму для замежных грамадзян павышаецца рызыка завозных выпадкаў заражэння інфекцыяй. Па гэтай прычыне варта надаць асаблівую ўвагу захаванню тэрмінаў вакцынацыі супраць адру. Па Нацыянальным календары прафілактычных прышчэпак Рэспублікі Беларусь прышчэпка ажыццяўляецца двойчы: дзецям ва ўзросце 12 месяцаў і 6 гадоў. Таксама вакцына паказана дарослым, якія кантактавалі з хворым на адзёр.

Літаральна на днях у пяцігадовага дзіцяці ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці зарэгістравалі выпадак адру. Яшчэ ў чатырох чалавек, якія з ім кантактавалі, падазрэнне на захворванне.
Дзіця не было прышчэплена, бо бацькі ад прышчэпкі адмовіліся. Крыніца інфекцыі пакуль не ўстаноўлена. У сям’і, дзе выхоўваецца дзіця, іншых выпадкаў адру або падазрэнняў на яго медыкі не выявілі. Аднак сярод тых, хто кантактаваў з дзіцём, устаноўлена чатыры чалавекі, у тым ліку і дзіця, з падазрэннем на адзёр. Яго бацькі таксама ў свой час адмовіліся ад прышчэпкі.

Анастасія Сямёнава, урач-эпідэміёлаг.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *