Воскресенье, 23 сентября 2018

Рэцэпты на Біс: торт «А-ля Графскія разваліны»

314

Рэцэпт ад вядучага спецыяліста Ружанскага сельвыканкама Алены Вярэніч.
Пячом такі торт даўно і даволі часта. У адрозненне ад класічнага рэцэпта, па гэтым каржы атрымліваюцца «мокрыя», пухнатыя і, што немалаважна, ніколі не «падаюць». Адным словам, гэта вывераны часам рэцэпт, па якім торт атрымаецца нават у нявопытнай гаспадыні.
Інгрэдыенты
Для аднаго каржа (неабходна два):
яйкі — 2 шт.,
маргарын (альбо сметанковае масла) — 30 гр.,
маянэз — 2 ст.л. з верхам,
смятана — 2 ст.л. з верхам,
цукар — 1 шклянка,
мука — 1 шклянка + 1 ст. л. з верхам,
сода — 1 ч.л. (пагасіць воцатам),
какава — 1 ст.л. (дадаецца толькі ў адзін корж).
Для крэму
смятана — 400 гр.
цукар — 1 шклянка.

Прыгатаванне
Усе інгрэдыенты для цеста ўзбіць міксерам і выліць у змазаную маслам форму. Кожны корж выпякаць прыкладна 45 мінут пры тэмпературы 200 градусаў. Каржы атрымліваюцца тоўсценькія. Іх гатоўнасць можна праверыць зубачысткай.
Пакуль пякуцца каржы, можна зрабіць крэм: добра ўзбіць смятану з цукрам.
Адзін з каржоў парэзаць (можна паламаць) на невялікія кавалкі, кожны з якіх абмакнуць у смятанны крэм і хаатычна выкласці на цэлым каржы так, каб атрымалася горка. Даць торту набрацца.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *