Вторник, 18 сентября 2018

От 2,1 до 3,8 промилле. Все утонувшие на Пружанщине в прошлом году были нетрезвыми

392

Выніковы сход раённага таварыства выратавання на водах адбыўся на мінулым тыдні. Традыцыйна ён праводзіцца перад пачаткам чарговага купальнага сезона з мэтай вызначэння дасягненняў і пралікаў у рабоце за мінулы год.
Як расказаў старшыня таварыства Ю.М.Амельянчук, летась не ўдалося знізіць колькасць загінуўшых на вадаёмах раёна: па афіцыйных звестках, патанула пяць чалавек, прычым адзін з іх — на возеры ў в.Лінова, якое вызначана зонай адпачынку, дзе патрэбна было арганізаваць выратавальны пост. Падобныя меры, па словах Юрыя Міхайлавіча, былі прыняты толькі на гарадскім вадасховішчы і на возеры Паперня, у зоне адпачынку санаторыя. У бягучым годзе на выкананне гэтага пункта рашэння райвыканкама неабходна звярнуць асаблівую ўвагу.
Асноўная прычына гібелі людзей — злоўжыванне алкаголем. Двое нецвярозых жыхароў раёна патанулі падчас купання, адзін — падчас рыбалкі. Яшчэ двое загінулі, бо ўпалі ў ваду і не здолелі выбрацца з яе. Варта адзначыць, што ўзрост тых, хто папоўніў сумную статыстыку, — ад 25 да 50 гадоў. Экспертызай у крыві загінуўшых было выяўлена ад 2,1 да 3,8 праміле алкаголю.
На сходзе, акрамя іншага, падводзіліся вынікі прафілактычнай работы, якой займаюцца пярвічкі таварыства. Найбольшую актыўнасць старшыня адзначыў у Ружанскай і Ліноўскай школах, Пружанскіх электрасетках, раённым упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Таксама перад прысутнымі выступілі намеснік начальніка міліцыі А.А.Семаковіч і намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Зарэцкі.
Напрыканцы Ю.М.Амельянчук уручыў граматы і падзячныя пісьмы абласнога савета таварыства І.В.Шамецюку (Ружанская СШ), К.І.Гічко (ПЭС), А.П.Жуку («ПМС»), С.У.Мацукову («Беларусбанк»), В.П.Бесараб («Белаграпрамбанк»), М.М.Равянько (Ліноўская СШ) і У.І.Мелешу (ДЮСШ №1).

На здымках: граматы і падзячныя пісьмы атрымліваюць І.В.Шамяцюк і У.І.Мелеш.
Алег СІДАРЭНКА. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *