На базе СШ №1 прайшлі адкрытыя раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў з Пружанскага раёна, якія загінулі ў Афганістане.
Сваю трапнасць у гэты дзень прыехалі паказаць прадстаўнікі дзесяці школ раёна. На гэты раз для ўдзельнікаў спаборніцтваў арганізатары падрыхтавалі некалькі сюрпрызаў: напрыклад, выкарыстанне падыходаў з патрабаваннямі алімпійскага ўзроўню. У выніку прызавыя месцы размеркаваліся нетрадыцыйна. Самай трапнай камандай сталі вучні гімназіі, на другім і трэцім месцах — стралкі з СШ №1 і СШ №3.
У асабістых заліках лепшыя вынікі паказалі: сярод дзяўчынак — Ганна Кабрынец (СШ №5), сярод хлопчыкаў — Іван Валанчус (гімназія).
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
Среди мальчиков первое место занял Иван Валанчюс, а Владимир по результатам оказался не много дальше!
Рейтинг комментария:
+1
0
На одной из фотографий мишень Анна Кобринец СШ#5. Стреляли две разные Анны Кобринец ?
Рейтинг комментария:
+1
0
Завтра уточню у автора…
Рейтинг комментария:
0
0