Четверг, 24 мая 2018

С первого января меняются правила постановки в очередь на жилье

2 180

З 1 студзеня ў чаргу на жыллё будуць ставіць па новых правілах. Як гэта будзе адбывацца, мы абмеркавалі разам са спецыялістам па жыллёвых пытаннях аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва райвыканкама Р.А.Засім.

Фіктыўныя разводы не дапамогуць

— Раіса Аляксандраўна, па новых правілах фіктыўныя разводы, якія ў савецкія часы былі адной з галоўных «лазеек» для атрымання «лішніх» метраў кватэры ці цэлага дома, ужо спрацоўваць не будуць. Патлумачце, калі ласка, што гэта значыць.

— Вось, да прыкладу, наступная сітуацыя: у стандартнай трохпакаёвай кватэры (плошчай у 72 кв.м.) жывуць муж, жонка і дзіця. Падставы для таго, каб трапіць у спіс чаргавікоў, у іх няма: кожны забяспечаны неабходнымі 15 метрамі на аднаго чалавека. Тады бацькі, працягваючы жыць разам, афармляюць фіктыўны развод. І такім чынам адзін з іх атрымлівае права станавіцца на чаргу і нават чакаць ільготы пры будаўніцтве новага жылля…

З 2011 года такія «хітрыкі» не дапамогуць. Да разведзеных мужа і жонкі будуць прымяняцца агульныя правілы пастаноўкі на ўлік. Галоўнай умовай будзе дэфіцыт жылой плошчы (менш чым 15 квадратных метраў на чалавека). Дарэчы, тычыцца гэта нават тых сем’яў, дзе развод быў аформлены даўно.

Згодна з новымі правіламі, права станавіцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жылля пазбаўляецца і жанчына, якая ў выніку скасавання шлюбу засталася з дзіцём, але без кватэры.строительство клееный брус

А маладыя спецыялісты змогуць станавіцца на ўлік незалежна ад таго, колькі пражываюць у гэтым горадзе (у тым ліку і ў сталіцы).

Участкі, дамы, кватэры…

— Раіса Аляксандраўна, я жыву ў Паўночным раёне Пружан — раёне новых забудоў — і не раз адзначала, што засяляюцца новыя дамы вельмі павольна. Асобныя кватэры пустуюць гадамі. Гэта наводзіць на думку, што ў людзей ёсць яшчэ жыллё.

— Так, дагэтуль можна было мець кватэру і ў той жа час атрымаць участак пад будаўніцтва індывідуальнага дома, пры гэтым застаючыся і ў чарзе на атрыманне яшчэ адной кватэры (выключэннем з’яўляўся толькі Мінск). Некаторыя чаргавікі не прамінулі пакарыстацца такім правам: мелі добрыя кватэры, атрымлівалі ўчасткі пад будаўніцтва, на якіх узводзілі дамы. Знаходзі-ліся такія, што рабілі на гэтым камерцыю: дамы ці проста ўчасткі прадавалі. Пры гэтым чарга на атрыманне новай кватэры  за імі захоўвалася. Гэта было дазволена законам. Такім чынам у горадзе з’явілася частка людзей, якія маюць і дом, і кватэру ці дзве кватэры…

З новага года грамадзянам для паляпшэння сваіх жыллёвых умоў прыйдзецца выбіраць нешта адно: атрымліваць зямельны ўчастак для будаўніцтва індывідуальнага дома (без аўкцыёну) ці кватэру ў шматкватэрным жылым доме.

Бабуліны метры —у агульны залік

— Цяпер, калі маладыя людзі ўзялі шлюб і нанялі кватэру і пры гэтым застаюцца прапісанымі кожны ў сваіх бацькоў, жыллё бацькоў пры пастаноўцы на чаргу ў агульны мятраж не ўключаецца?

— Так. Але з 1 студзеня пры пастаноўцы на ўлік пры любых абставінах агульная плошча чаргавікоў і іх родных будзе суміравацца. Такім чынам вызначаецца забяспечанасць жылой плошчай усіх членаў сям’і, якія пражываюць сумесна ў тым населеным пункце, дзе адбываецца пастаноўка на ўлік.

Напрыклад, у стандартнай «двушцы» жыве сям’я з чатырох чалавек: маладая пара з дзіцём і свякроў ці цешча. Пры гэтым, старэйшая жанчына мае кватэру ў гэтым жа горадзе. Пры падліку агульнай плошчы жылля прэтэндэнтаў на паляпшэнне жыллёвых умоў будуць улічвацца і метры маці.

Норма ў 15 квадратных метраў на кожнага чалавека застаецца тая ж. Калі пры падзеле ўсіх суміраваных метраў на агульную колькасць чалавек, пражываючых на іх, атрымаецца менш 15 кв.м., то вам пашанцавала: вы маеце права на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Выключэнне будуць складаць сем’і, у якіх і муж, і жонка (незалежна ад свайго ўзросту) уступілі ў шлюб упершыню. Галоўнае патрабаванне для іх — ніякіх ранейшых штампаў аб шлюбе ў пашпарце. І тады, калі ласка, у чаргу па запаветныя квадратныя метры!

А што новага ў законе для вяскоўцаў?

— Для сельскіх ільготнікаў прадугледжана новая норма пастаноўкі на ўлік на атрыманне сацыяльнага жылля.

З 1 студзеня ўсе льготныя катэгорыі грамадзян (інваліды, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС і г.д.), якія пражываюць у сельскай мясцовасці, будуць мець права стаць у чаргу на паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў не толькі ў сельскіх выканаўчых камітэтах, але і ў райвыканкамах.

Гутарыла Ганна Хадаровіч.

4 комментариев

  • Валерий

    «Згодна з новымі правіламі, права станавіцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жылля пазбаўляецца і жанчына, якая ў выніку скасавання шлюбу засталася з дзіцём, але без кватэры.» Очень гуманно, молодцы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Валерий

    А то завели, понимаешь, моду разводиться. Раз есть дзіцё, то будь добра живи всю жизнь с мужем-алкашом. Потому-что некуда больше податься. И никого не волнуют твои проблемы. Закон есть закон. Каким бы он ни был.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Не хер было за такого замуж выходить. Логично? Это, конечно, с одной стороны. А, с другой…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Всё правильно.Нечего под льготные кредиты строить по несколько квартир или домов.Есть жилье,а хочешь ещё дом,бери обычный кредит-и строй,почему государство должно «льготные» кредиты направо и налево раздавать???Надо о золотоволютных резервах в первую очередь думать и благосостоянии страны.Льготы-только Настоящим льготникам,а остальным,по обычному тарифу!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *