Вторник, 18 сентября 2018

Состоялось собрание актива района. О лучших предприятиях и коллективах читайте в нашем репортаже

635

Аб выніках развіцця Пружанскага раёна за 2017 год і планах сацыяльна—эканамічнага развіцця на 2018 год вялася размова на раённым сходзе актыву. У мінулую пятніцу ён прайшоў у Палацы культуры. На сходзе прысутнічалі члены раённага выканаўчага камітэта, члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, Ганаровыя грамадзяне раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, дэпутаты абласнога, раённага, сельскіх Саветаў дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, прафсаюзных арганізацый, старасты сельскіх населеных пунктаў.
Найперш старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч адзначыў, што гаспадарчы актыў раёна сабраны, каб не толькі падвесці вынікі, але і абмеркаваць стратэгію сумесных дзеянняў на бліжэйшую перспектыву. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што, дзякуючы рэалізацыі комплексу мер эканамічнага і арганізацыйнага характару, у мінулым годзе па раёне было забяспечана выкананне большасці ўстаноўленых прагнозных паказчыкаў і заданняў.
Таксама на сходзе выступілі: дырэктар ААТ “Агра-Калядзічы” П.С.Якімавец, старшыня Ліноўскага сельскага Савета дэпутатаў Т.М.Мардань, дырэктар Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н.Г.Педчанка. Выступоўцы пазнаёмілі прысутных з дасягненнямі ўзначальваемых імі калектываў і акрэслілі планы на будучае.
Па традыцыі адным з самых чакаемых момантаў стала ўшанаванне лепшых працаўнікоў раёна. З выні-камі штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна пазнаёміла прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк. На сходзе былі ўшанаваны пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна—эканамічным развіцці раёна ў 2017 годзе.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў перамога прысуджана ААТ “Пружанскі завод радыёдэталей” (дырэктар В.М. Каліх).Другое месца ў ААТ “Пружанскі малочны камбінат” (дырэктар У.М. Мікіціч) , трэцяе — у ААТ “Пружанскі кансервавы завод” (дырэктар Д.М. Красевіч).
Пераможцам сярод сельскагаспадарчых арганізацый прызнана ААТ “Агра-Калядзічы” (дырэктар П.С.Якімавец). Другое і трэцяе месцы адпаведна прысуджаны ААТ “Велікасельскае-Агра” (дырэктар В.Л.Севасцьянчык) і ААТ “Ружаны-Агра” (дырэктар А.М.Бурдук).
У будаўнічай галіне пераможцам абвешчана УП “Перасоўная механізаваная калона-21” (начальнік В.С. Лук’янчук).
Старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч уручыў пераможцам Ганаровыя пераходныя сцягі, дыпломы і грашовыя прэміі.
Таксама былі падведзены вынікі работы сярод сельвыканкамаў: пераможца — Ліноўскі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня Т.М. Мардань).
За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці гандлю сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль і ўдзельная вага якіх у рознічным таваразвароце раёна складае не менш за 2%, пераможцам прызнана ААТ “Жураўлінае” (дырэктар М.М. Грышкевіч).
Лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі стала СШ №5 (дырэктар І.А. Каробка), а лепшай установай дашкольнай адукацыі – яслі-сад №9 г.Пружаны (загадчыца А.А. Кот).
Былі вызначаны таксама лепшы сельскі Дом культуры, якім стаў Ліноўскі СДК (дырэктар С.В. Швед), і лепшая сельская бібліятэка, якая зноў-такі размяшчаецца ў в.Лінова і ўзначальвае якую А.М. Антончык.
Не былі абдзелены ўвагай і творчыя калектывы. “Лепшым калектывам аматарскай творчасці па выніках работы за 2017 год” прызнаны народны драматычны калектыў “Сейбіты” Пружанскага ГДК (рэжысёр В.І. Курачынскі).
У сферы аховы здароўя пераможцам прызнана Навазасімавіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (загадчык Я.В. Несцярук).
Усе пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. А затым неверагоднае задавальненне падарылі сваім выступленнем творчыя калектывы раёна. У фае Палаца культуры былі арганізаваны выставы творчых работ і дэгустацыі прадукцыі пружанскіх вытворцаў. І гэта ўжо быў падарунак для ўсіх.
Галіна Каляда, Сяргей талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *