Сёлетні сезон быў самым удалым за ўсю гісторыю існавання ФК «Пружаны». Каманда ўпершыню стала чэмпіёнам рэспублікі сярод аматарскіх клубаў і адстаяла званне чэмпіёна вобласці.
Аб асаблівасцях сёлетняга сезона і перпектвах каманды гутарка нашага карэспандэнта Міколы Архуціка са старшынёй праўлення ФК «Пружаны» М.В.Папко.
— Мікалай Васільевіч, дык якім выдаўся сёлетні сезон для каманды?
— Старт у чэмпіянаце быў нялёгкім. Пачалі з няпростай перамогі ў Тамашоўцы — 3:2, потым пацярпелі дамашняе паражэнне ад ФК «Кобрын». Доўга ўцягваліся ў сезон, што можна растлумачыць неста-більнасцю складу каманды. Вельмі цяжкай атрымалася вырашальная бітва за чэмпіёнства з камандай «Дружба» (Баранавічы). Толькі ў дадатковы час удар Мікалая Сімановіча прынёс нам перамогу. Удала згулялі на рэспубліканскім турніры, дзе сталі чэмпіёнамі краіны.
— І ўсё ж нейкая гарчынка ад сезона засталася?
— Вядома. Другі год запар гулялі ў фінале на кубак вобласці і другі раз не здолелі заваяваць ганаровы трафей. Спадзяемся, што з трэцяй спробы кубак будзе наш.
— Мікалай Васільевіч, у кожнай камандзе ёсць свае лідары, якія вядуць за сабой астатніх.
— Сярод футбалістаў хочацца адзначыць Мікалая Сімановіча, які з’яўляецца сапраўднай палачкай-выручалачкай для нас. Мікалай забіваў самыя патрэбныя і важныя галы для каманды. На належным узроўні правялі ўвесь сезон браты Дзмітрый і Андрэй Караткевічы. Да таго ж Андрэй з’яўляецца гуляючым трэнерам нашай каманды. Значны ўклад у агульны поспех унёс Дзмітрый Пратасаў.
— Сёлета ў некалькіх гульнях на поле выходзілі выхаванцы пружанскага футбола. Як бы Вы ацанілі іх дэбют?
— Добрае ўражанне пакінуў Улад Сарачынскі. Пры далейшай рабоце ён павінен вырасці ў добрага футбаліста. Не сапсавалі гульні сваім з’яўленнем на полі Сяргей Здановіч, Аляксандр Цэбрук і Сяргей Більдзейка.
— Мікалай Васільевіч, як вядома футбол без балельшчыкаў не футбол. На жаль, на дамашніх гульнях каманды збіраецца невялікая глядацкая аўдыторыя. Чым гэта можна растлумачыць?
— Першая прычына, вядома, заключаецца ў тым, што каманда практычна складаецца з так званых «легіянераў». Але справа гэтая паправімая, у далейшым мясцовыя хлопцы абавязкова будуць у скла-дзе каманды. Другая прычына ў тым, што людзі менш пачалі цікавіцца футболам. Але самыя адданыя балельшчыкі не прапускаюць ніводнай дамашняй гульні.
— Каманда два сезоны запар станавілася чэмпіёнам вобласці. Ці няма жадання на наступны сезон гуляць на больш высокім узроўні?
— Сваёй гульнёй мы заваявалі права гуляць у наступным сезоне ў другой лізе чэмпіянату рэспублікі. Каманда ў нас ёсць, як і неабходная матэрыяльная база. Усё ўпіраецца ў фінансавыя магчымасці клуба. Пры адпаведным фінансаванні мы не супраць гуляць і на больш высокім узроўні.
У трэцяй дэкадзе лістапада на стадыёнах Мінска і Жлобіна прайшоў фінальны турнір каманд — пераможцаў абласных чэмпіянатаў і першынства Мінска. Трэба адзначыць, што з сямі чэмпіёнаў абласцей і сталіцы трое адмовіліся ўдзельнічаць у турніры. Іх замянілі прызёры рэгіянальных спаборніцтваў — мінскі «Тарпеда-Маз», рагачоўскі «Днепр» і «Забудова-2007» з Маладзечанскага раёна.
Чэмпіён Брэсцкай вобласці ФК «Пружаны» гуляў у Мінску ў падгрупе разам з камандамі «Тарпеда-Маз», «Забудова-2007» і «Хімік». У першым матчы нашы футбалісты разграмілі «Тарпеда-Маз» — 4:1. У другой гульні была атрымана перамога з лікам 3:2 над чэмпіёнам Гродзенскай вобласці — камандай «Хімік». У заключны дзень турніру пружанская каманда з буйным лікам 4:0 нанесла паражэнне «Забудове-2007». Такім чынам у трох матчах ФК «Пружаны» атрымаў тры перамогі пры розніцы мячоў 11-3 і ўпэўнена заняў першае месца (глядзі турнірную табліцу).
Лепшымі бамбардзірамі турніру сталі нашы футбалісты Дзмітрый Пратасаў і Мікалай Сімановіч, на рахунку якіх адпаведна пяць і тры забітыя мячы.
У другой падгрупе ў Жлобіне, дзе гулялі тры каманды, першынстваваў полацкі «Спартак».
У апошнюю суботу лістапада ў сталічным спорткомплексе «Алімпійскі» адбыўся фінал аматарскага чэмпіянату краіны, які дае поўнае права пераможцу лічыць сябе лепшым аматарскім клубам Беларусі. На працягу ўсяго матча пружанская каманда трывала валодала ініцыятывай і заслужана перамагла — 5:1. Мячы на свой рахунак запісалі Дзмітрый Асташэня, Дзмірый Пратасаў, Аляксандр Гугнюк, а таксама двойчы вызначыўся Мікалай Сімановіч.
Пасля завяршэння гульні старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Генадзь Нявыглас уручыў ФК «Пружаны» кубак, а футбалісты каманды атрымалі медалі.
На здымку: старшыня праўлення ФК «Пружаны» М.В.Папко з кубкам пераможцаў.
Фота Аляксандра Мелеша.
Г В Н П Мячы А
ФК «Пружаны» 3 3 0 0 11-3 9
«Забудова-2007» 3 1 1 1 5-6 4
«Тарпеда-Маз» 3 1 0 2 5-10 3
«Хімік» 3 0 1 2 5-7 1
Хде узяць грошы? Гэтыя бизнэсмэны не дадуць, гэтыя не дадуць… Трэба исци к бандытам! (с)
Рейтинг комментария:
0
0
Дайце грошау, дайце грошау! Няма грошэй! (с)
Рейтинг комментария:
0
0
Да, сайт посещаемый.Два комментрия от ненормального человека. Популярность налицо.
Рейтинг комментария:
0
0
Да, согласен с Вами: всем кандидатам в президенты необходимо проходить психиатра! 😀
Рейтинг комментария:
0
0