Вторник, 14 августа 2018

Рэцэпты на Біс: паштэт дамашні

449

Рэцэпт ад пашпартыста Ружанскага сельвыканкама Таццяны Кульбы.
Такі паштэт можна не толькі выкарыстоўваць для бутэрбродаў, але і есці з макаронамі, начыняць ім блінчыкі. Адным словам, ужываць, як больш за ўсё падабаецца.
Інгрэдыенты
печань свіная — 1,5 кг
сала — 3 кг
мяса — 1 кг
яйкі — 8 штук
цыбуля пасераваная — 1 кг
соль, перац — на смак.
Прыгатаванне
Сырыя сала, мяса і свіную пячонку перакруціць праз мясарубку. У атрыманы фарш дадаць пасераваную цыбулю і прыправы. Усё перамяшаць і раскласці ў паўлітровыя слоікі. Каб пры награванні паштэт «не вылез», запаўняць іх трэба максімум да плечыкаў. Павінна атрымацца каля 15 паўлітровых слоікаў.
Запоўненыя слоікі паставіць у халодную духоўку на ячныя крупы. Гатаваць пры тэмпературы 180 градусаў каля гадзіны. Пасля тушэння слоікі закатаць. Захоўваць у падвале ці халадзільніку.

Смачна есці!

Один комментарий

  • Зміцер

    Такі паштэт можна не толькі выкарыстоўваць для бутэрбродаў, але і … браць з сабой у космас!?

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *