Пятница, 17 августа 2018

Восьмиклассница собрала больше тонны макулатуры и получила смартфон

647

У традыцыйным конкурсе па зборы макулатуры сярод раённых устаноў адукацыі, які праводзіўся напрыканцы мінулага года, у індывідуальным заліку — у намінацыі “Найлепшы вучань раёна па зборы макулатуры” — перамагла вучаніца 8 “Б” класа СШ № 1 Яўгенія Леўчанка. Дзяўчынка здала 1217 кг, за што і атрымала ў падарунак ад пастаяннага спонсара ПВУП «Брэстдругрэсурсы» смартфон.
На пытанне, як удалося дасягнуць такіх вынікаў, Жэня шчыра і вельмі эмацыянальна адказвае:
— Яшчэ з пачатковых класаў я праяўляла актыўнасць у зборы макулатуры, бо ведала, што такім чынам мы ратуем дрэвы. На жаль, апошнім часам адбываецца глабальная высечка лясоў, а я проста хацела ўнесці свой уклад у іх выратаванне.
Я нават сама не чакала, што атрымаецца сабраць столькі макулатуры. Вялікі дзякуй майму дзядулі за падтрымку. Ён дапамагаў мне збіраць макулатуру па ўсіх родных, знаёмых і суседзях. Кожная газетка, кожны лісточак былі вельмі каштоўныя. У нас у школе разгарнулася, калі можна так сказаць, сапраўдная «бітва» за паперу.
Практычна нароўні я ішла з адной дзяўчынкай, але амаль што ў апошні момант апярэдзіла яе на 36 кілаграмаў. Заставаліся лічаныя хвіліны да канца прыёму макулатуры, ужо сабралася камісія ў складзе дырэктара, яго намесніка і іншых настаўнікаў, якая павінна была падвесці вынікі конкурсу… І тут мой дзядуля з чарговым вазком з’явіўся ў двары школы. Гэты вазок і прынес мне перамогу, а разам з ёй — смартфон!
Алена ЗЯЛЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *