Среда, 21 февраля 2018

Учитывайте погодные условия! За три дня произошло два ДТП

843

Надвор’е патрабуе ад вадзіцеляў асцярожнасці
Зменлівае надвор’е стварае складаную сітуацыю на дарогах раёна. Што і пацвярджае «аварыйная» статыстыка. Вечарам 26 студзеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на дарозе Шані-Шубічы каля в.Шані заўважылі аўтамабіль, траекторыя руху якога выклікала пэўныя падазрэнні. Патрабаванні інспектараў спыніцца вадзіцель праігнараваў і толькі прыціснуў педаль газу. Падчас пагоні вадзіцель на павароце пакрытай лёдам дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Машына некалькі разоў перакулілася і яе інерцыю змаглі пагасіць толькі дрэвы. Сам вадзіцель не пацярпеў, але пазней медасведчанне паказала ўтрыманне ў крыві затрыманага 1,3 праміле алкаголю.
Праз дзень, ноччу 28 студзеня аварыя здарылася каля в.Кабылаўка на трасе Пружаны-Ружаны. Вадзіцель, жыхар г.Гродна, у тумане позна заўважыў аленя, які раптоўна выбег на дарогу. У выніку сутыкнення машына з’ехала ў кювет і некалькі разоў перакулілася. Трое чалавек атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Дзікая жывёла загінула на месцы аварыі.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *