Вторник, 29 сентября 2020

Многодетная семья переехала в Великое село и отпраздновала новоселье

817

Сям’я Соф’і і Аляксея Балендрусёў прыехала на Пружаншчыну пяць гадоў таму з Баранавіцкага раёна. Спачатку маладыя людзі месцам працы выбралі ААТ «Айчына» і жылі ў Смалянах. У маі мінулага года сям’я Балендрусёў, у якой выхоўваецца дзве дзяўчынкі і хлопчык, стала пераможцам раённага конкурсу шматдзетных сем’яў. Старэйшая дачка вучыцца ў школе, а малодшая і сын — выхаванцы дзіцячага садка.

У мінулым годзе Соф’я і Аляксей вырашылі памяняць месца жыхарства і ў снежні пераехалі ў Вялікае Сяло. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла маладой шматдзетнай сям’і новы цагляны дом прысядзібнага тыпу. Гаспадар працуе ў ААТ «Велікасельскае Агра» механізатарам, а Соф’я Уладзіміраўна пакуль знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці.
— Дом вельмі падабаецца нам і нашым дзецям, — гаворыць Соф’я Баляндрусь. — Вясной пасадзім агарод і зробім кветнікі.
Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *