Среда, 21 февраля 2018

Великосельский сельсовет: три магазина, автолавка и поиски продавцов

376

Адзін з найважнейшых аб’ектаў у кожнай вёсцы, безумоўна, магазін. Гэта месца, дзе людзі могуць набыць усё неабходнае. Вядома, для любога пакупніка важна, каб тавар, які прапануецца ў магазіне, быў і якасны, і разнастайны.
На тэрыторыі Велікасельскага сельсавета працуюць тры стацыянарныя магазіны: у вёсках Вялікае Сяло, Стараволя і Бакуны-2. Астатнія населеныя пункты абслугоўвае аўталаўка.
— Хацелася б, каб стацыянарныя магазіны працавалі яшчэ ў Ялове і Перадзельску, дзе захаваліся будынкі магазінаў, — гаворыць старшыня сельвыканкама Т.М.Навіцкая. — На жаль, на вёсцы цяпер цяжка знайсці прадаўца.
Дарэчы, не хапае такіх кадраў і ў магазінах, якія знахо-дзяцца ў аграгарадках Вялікае Сяло і Стараволя.
Магазін «Віраж» у Вялікім Сяле — тыповы аб’ект вясковага гандлю, які запрашае пакупнікоў з 9 да 18 гадзін. Асартымент тавараў тут не горшы, чым у гарадскіх магазінах. Так вяскоўцы могуць набыць садавіну і агародніну, хлебабулачныя і макаронныя вырабы. Прадаецца тут малочная і рыбная прадукцыя, каўбасныя вырабы. Прадстаўлены ў магазіне гаспадарчыя тавары, а таксама тавары для школьнікаў.
Самае галоўнае, што ўсё гэта можна набыць на месцы.
На здымку: больш за чвэрць стагоддзя працуе ў гандлі загадчыца магазіна «Віраж» Н.М.Янушкевіч.
Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *