Понедельник, 28 сентября 2020

Нашел вещь? Ищи и хозяина!

4 095

Сын на дзіцячай пляцоўцы знайшоў пакінуты кімсьці планшэт. Паспрабавалі знайсці гаспадара, але не атрымалася. Ці магу я пакінуць гэту рэч сабе? Гавораць, што за гэта заканадаўствам прадугледжана пакаранне.
Са званка ў рэдакцыю.
Як расказвае намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Ю.А.Неміровіч, адміністрацыйным заканадаўствам сапраўды за прысваенне чужой маёмасці прадугледжана пакаранне: згодна з арт.10.6, можа быць накладзены штраф да пяці базавых велічынь.
— Той, хто знайшоў нейкую рэч, павінен разумець, што яна не можа быць безгаспадарнай. А значыць, уладальнік яе шукае, таму неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб вярнуць знаходку гаспадару. Калі не атрымалася зрабіць гэта самастойна, то варта звярнуцца ў міліцыю: у нас ёсць адпаведны архіў згубленых рэчаў, уладальнікаў якіх мы шукаем праз паведамленні ў газеце. Калі ж гэта не атрымліваецца, то знаходка паступае ў даход дзяржавы.
Дарэчы, у мінулым годзе міліцыянерамі або сумленнымі грамадзянамі ў наш «архіў» было здадзена 29 веласіпедаў, матацыкл, два ноўтбукі і два мабільныя тэлефоны. Уладальнікі па розных прычынах «забываюць» двухколавы транспарт, нярэдка з іншымі рэчамі ў кошыках або на багажніку. На працягу года мы знайшлі гаспадароў 24 веласіпедаў, 2 ноўтбукаў, матацыкла і аднаго мабільнага тэлефона. Адзін веласіпед быў прызнаны нічыйным і перададзены ў даход дзяржавы. Пакуль шукаем уладальнікаў яшчэ чатырох веласіпедаў і аднаго мабільніка.

На здымку: у кожнай знаходкі, як расказвае загадчык групы тылавога забеспячэння В.П.Жук, свая гісторыя.
Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *