Пятница, 20 апреля 2018

Выборы — 2018. Принципиальная позиция

514

Галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы “Пружанскі палацык” Наталля Сяргееўна Пракаповіч:
— Права выбіраць годных з’явілася ў выніку шматгадовай барацьбы людзей за магчымасць удзельнічаць у вырашэнні свайго лёсу, лёсу роднай зямлі. Выбарчае права – каштоўнасць і прыкмета любога дэмакратычнага грамадства, якое сябе паважае. Усведамляючы гэта, я заўсёды хаджу на выбары і лічу, што кожны чалавек павінен мець і выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю на выбарах любога ўзроўню. А дэпутат, абраны ў выніку такога галасавання, якраз і павінен падтрымліваць нашы думкі і даносіць іх да улад. Спадзяюся, што людзі, вылучаныя кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых органаў улады, добра ўсведамляюць сваю місію і тыя з іх, хто стане прадстаўніком народа, зможа актыўна і плённа працаваць над вырашэннем грамадскіх праблем і будзе шырока прадстаўляць інтарэсы розных слаёў насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *