Вторник, 16 октября 2018

«Пружанские киты» вырвали победу!

388

Пасля працяглага перапынку аднавіліся гульні рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце». «Пружанскія кіты» ў першым матчы другога круга гулялі на дамашнім лёдзе з ХК «Кобрын». Нагадаем, што ў першым крузе ў Кобрыне наша каманда саступіла саперніку ў авертайме з лікам 4:5.
У чарговай сустрэчы лік быў адкрыты на 5-й мінуце. Госці засталіся ў меншасці, і Уладзіслаў Макаранка рэалізаваў колькасную перавагу. Лічбы на табло так і не змяніліся да першага перапынку.
У другім перыядзе хакеісты ХК «Кобрын» аднавілі раўнавагу ў ліку. На старце заключнага гульнёвага адрэзка Раман Чыжэўскі вывеў пружанцаў наперад — 2:1, але госці здолелі хутка адыграцца.
Гульня імкліва набліжалася да фінальнай сірэны, і здавалася, што зноў, як і ў першай сустрэчы, авертайм паміж сапернікамі непазбежны. Развязка наступіла на апошняй мінуце, калі дакладны кідок па варотах кобрынскай каманды нанёс Сяргей Варанцоў.
Такім чынам, «Пружанскія кіты» атрымалі перамогу з лікам 3:2, набралі 13 ачкоў і ўзняліся на трэці радок турнірнай табліцы.
Наступны матч нашы хакеісты згуляюць у Кобрыне з мясцовай «Бонай».
Мікола АРХУЦІК. Фота Дзмітрыя Міхеева.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *