Пятница, 21 сентября 2018

Пружанские фигуристки вернулись с победами с соревнований в Гомеле

1 890

13-14 лістапада ў Гомелі адбылося адкрытае першынство спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву (СДЮСШАР) па фігурным катанні. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды дзвюх узроставых груп. У малодшай узроставай групе (2001 года нараджэння і маладзей) цудоўна праявілі сябе фігурысты з Пружан. Яўген Пузанаў і Анастасія Белавус заваявалі першыя месцы, Таццяна Мігіц — трэцяе. У старэйшай узроставай групе Анастасія Зайцава стала другой, Ангеліна Лібакова — трэцяй. Поспех дзяцей па праву раздзялілі іх трэнеры-выкладчыкі Р.А.Ганчарук і В.А.Уважаная.
Алена АСТАПЧЫК.

Один комментарий

  • Молодцы! что тут добавить? ГОРДИМСЯ! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *