Вторник, 16 октября 2018

17-летний минчанин с друзьями «украсил» забор и дорожные знаки в Ружанах

742

У Следчым камітэце
— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 2 крымінальныя справы.
— Свой варыянт баўлення вольнага часу прыдумалі некалькі падлеткаў у г.п.Ружаны. Маладыя людзі з’ехаліся ў пасёлак «на канікулы да бабулі», дзе і сабраліся ў кампанію сяброў. Адзін з іх, 17-гадовы жыхар г.Мінска, прывёз з сабой балончык з фарбай і прапанаваў «пакінуць свой след» у Ружанах. У якасці палатна «мастак» выбраў агароджу і дарожныя знакі. Вось толькі «крытыкі» з праваахоўных органаў ацанілі яго карціны, як хуліганства. У выніку за «пашкоджанне збудаванняў і маёмасці» была ўзбуджана крымінальная справа па арт.341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая пагражае «мастаку» трохмесячным арыштам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *