Пятница, 21 сентября 2018

В Новых Засимовичах открылся продовольственный магазин

2 145

Жыхары Новых Засімавічаў на мінулым тыдні атрымалі ў падарунак магазін. Стары магазін «Ваенсервісу» быў  бязвыплатна перададзены ў камунальную ўласнасць, а потым — філіялу райспажыўтаварыства «Прадтавары».

На працягу цэлага лета тут шчыравалі будаўнікі. Было адноўлена практычна ўсё: водазабеспячэнне, ацяпляльная сістэма, электрычнасць. Зроблена густоўная аддзелка. У абноўленым магазіне, гандлёвая плошча якога пасля рамонту прыкметна пабольшала, устаноўлена і новае абсталяванне, у тым ліку пяць вузлоў разліку за набыты тавар. Тут цяпер можна набыць садавіну, агародніну і караняплоды, сухафрукты і замарожаную агародніну. Гаспадыням з Новых Засіма-вічаў не трэба цяпер ездзіць у горад па мясныя паўфабрыкаты. У іх магазіне ў шырокім асартыменце ёсць і кандытарскія вырабы, марожанае. Працуе аддзел па продажу тавараў прамысловай групы.

Але канчаткова гандлёвыя праблемы пасёлка будуць вырашаны з адкрыццём тут у першых чыслах снежня пасля рамонту і пераабсталявання яшчэ аднаго магазіна — былога прадуктовага, размешчанага каля аўтадарогі. Цяпер тут будуць гандляваць прамысловымі таварамі, складанай бытавой тэхнікай і нават мэбляй, якую можна будзе заказаць па каталогах.
Ганна Хадаровіч.

  • gomer1983

    нормальные подарочки)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • МАГАЗИН ДЕЙСТВИТЕЛЬНО КРАСИВЫЙ,ПРОСТОРНЫЙ И АССОРТИМЕНТА НАМНОГО БОЛЬШЕ ДЛЯ НАШЕЙ ДЕРЕВНИ МАГАЗИН-СКАЗКА………..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    Так были должны уже давно выглядеть все гос. магазины…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sve.

    Супер, буду в Засимовичах, обязательно зайду.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Duban

    Магазину желаю процветания !
    В далеких уже 90-х сам частенько заходил в «Промтовары» после службы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *