Среда, 21 февраля 2018

Лабрадор, французские бульдоги, гончие, овчарка. В Смолянах растят чемпионов!

471

Уладзіміра Ворана і Алёну Шасцітка звяла любоў да братоў нашых меншых. Абое ветэрынары: ён працуе ў ААТ «Айчына», яна — у раённай ветэрынарнай станцыі, і абое асаблівую прыхільнасць маюць да сабак.
Алёна і Валодзя ўжо шэсць гадоў разам. І практычна столькі ж часу прайшло, як у іх з’явіўся першы чатырохлапы гадаванец. Чаму гарадскія жыхары (ён з Кобрына, а яна з Новалукомля) спынілі свой выбар на ветэрынарыі, Алёна і Валодзя і самі не могуць сказаць.
— А вось бацькі зразумелі нас не адразу: яны былі супраць нашага захаплення, — шчыра прызнаецца суразмоўца Валодзя. — Маім бацькам, напрыклад, было дзіўна і не зразумела, як можна мець якую-небудзь жывёлу, акрамя ката. Увогуле яны былі здзіўлены, як гэта я, гараджанін, пераехаў у вёску.


Куды большае паразуменне знайшлі з боку сяброў, якія, дарэчы, і ўцягнулі сямейную пару ў кіналогію.
— Як ветэрынар, як заводчык, як селекцыянер я працую на паляпшэнне пароды, а не на яе пагаршэнне, — з веданнем справы зазначае Уладзімір.

Сёння на падворку сям’і ветэрынараў, якая жыве ў Смалянах, дружна ўжываюцца сабакі розных парод: і лабрадор, і гончыя, і французскія бульдогі, і аўчарка. Кожнаму з іх гаспадары надаюць належную ўвагу, знаходзяць час для дрэсіроўкі. Самка лабрадора, напрыклад, пяцікратная чэмпіёнка Беларусі з шэрагам розных узнагарод і тытулаў. Гончыя, якія з’явіліся як «напарнікі» для палявання, пастаянна на выпрабаваннях. Літаральна пару месяцаў таму адна з іх апынулася ў ліку лепшых на абласных спаборніцтвах сярод паляўнічых сабак.

Тое, што сабака — лепшы сябар чалавека, Валодзя і Алёна сёння дэманструюць і сваім дзеткам.
— Прывіўшы ў дзятвы любоў да жывёлы, прасцей развіць у іх і лепшыя чалавечыя якасці, — лічыць яны.
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *