Вторник, 16 октября 2018

«Пружанскі палацык» пачынае конкурс дзіцячага малюнка «Шчасце ў маіх вачах»

401

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» хутка пачне прымаць творчыя работы для ўдзелу ў конкурсе дзіцячага малюнка «Шчасце ў маіх вачах».

 

Ідэйным натхніцелем конкурсу стаў наш зямляк — бізнесмен Дзмітрый Шульман. Партнёрам конкурсу з’яўляецца Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі.
Асноўныя мэты конкурсу — садзейнічанне развіццю дзіцячай мастацкай творчасці і выяўленне адораных дзяцей.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці 6-17 гадоў. Ад аўтараў прымаюцца работы, выкананыя ў тэхніках жывапісу і графікі на вольную тэму ў агульнай намінацыі «Мая радзіма» (на малюнку можна адлюстраваць вуліцу, сяло, горад, лес, раку, возера, кветкі, любімыя мясціны, сяброў (гадаванцаў), сям’ю, школу і г.д.).
Для твораў няма абмежаванняў па жанрах і мастацкіх напрамках. Адзін удзельнік можа падаць не больш за 3 работы.
Прыём работ будзе праводзіцца з 20 студзеня да 20 мая 2018 года, абвяшчэнне пераможцаў і ўзнагароджанне дыпломамі і каштоўнымі прызамі — 1 чэрвеня.
Падрабязней з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца на сайце музея: www.museum.pruzhany.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *