Среда, 21 октября 2020

10-летие учреждения отметили концертом «В гостях у Ледового дворца».

4 946

Ужо некалькі гадоў запар у святочныя дні Лядовы палац радаваў гледачоў выдатнымі казкамі на лёдзе. Сёлета ж аматараў фігурнага катання і добрых спеваў запрасілі на канцэрт. Нагода больш чым сур’ёзная: установе 10 гадоў.


Падчас канцэрта на лёд выходзілі юныя зоркі фігурнага катання, некаторыя з іх ужо ўключаны ў склад нацыяльнай зборнай, а некаторыя толькі спрабуюць першыя скачкі.
Падчас канцэрта трансліраваліся ўрыўкі з фільма «Гульні на выраст», які зняў тэлеканал БТ-5 пра Пружанскую ДЮСШ №2, а таксама фотаздымкі з вялікага мноства спаборніцтваў, на якіх пружанскія фігурысты і хакеісты станавіліся пераможцамі і прызёрамі.
Трэнерскі склад школы адрозніваецца адказнасцю і прафесіяналізмам, а такія спецыялісты, як трэнер па фігурным катанні Вольга Уважаная і трэнер па хакеі Дзяніс Хадаровіч, займаюцца з пружанскімі дзецьмі з першых дзён работы ўстановы.

Усе выступленні фігурыстаў суправаджаліся спевамі артыстаў эстраднай студыі «Меладзін». Вучні і настаўнікі спартыўнай школы яшчэ раз прадэманстравалі свой высокі клас.
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *