Воскресенье, 15 июля 2018

Найбольш — у сельскія выбарчыя камісіі

217

У выбарчыя камісіі паступілі дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання.
У Пружанскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў паступілі дакументы ад 36 чалавек, у акруговую выбарчую камісію Пружанскай выбарчай акругі №53 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў — ад двух. Таксама ад дзвюх асоб пададзены дакументы ў акруговую выбарчую камісію Ружанскай выбарчай акругі №54 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, у сельскія выбарчыя камісіі паступілі дакументы ад 139 чалавек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *