Суббота, 20 января 2018

Рэцэпты на Біс: курыца ў барбекю-соусе

293

Рэцэпт ад правізара-рэцэптара Пружанскай ЦРА №7 Вольгі Велісевіч.
Люблю гэты рэцэпт за тое, што над курыцай, якая па ім гатуецца, не трэба стаяць: дадаў неабходнае, перамяшаў і чакай!

ІНГРЭДЫЕНТЫ
курыныя бёдры — 8 штук,
цыбуліна сярэдняя — 1 штука,
перац чорны молаты — на смак,
белае сухое віно — 75 мл,
соевы соус — 75 мл,
таматная паста — 2 ст. лыжкі,
імбір сухі молаты — 0,5 ч. лыжкі,
гарчыца —1 ч. лыжка,
цукар — 1 ст. лыжка,
часнок — 2 зубчыкі.

Дробна парэзаць цыбулю, змяшаць з бёдрамі і перцам. Не саліць. Выкласці ў форму. Паставіць у разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 30 мінут.
Пакуль бёдры запякаюцца, гатуем соус. Часнок пацерці на дробную тарку, змяшаць з усімі астатнімі інгрэдыентамі. Па заканчэнні першых 30 мінут да бёдраў дадаём соус, адпраўляем у духоўку яшчэ на паўгадзіны.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *