Среда, 17 октября 2018

Ветеран Великой Отечественной войны Иван Алекумов передал подарок детсадовцам

487

Якія толькі цуды не здараюцца на Новы год! Нават Дзед Мароз можа змяняць сваё аблічча і дарыць арыгінальныя падарункі.
Вось і ў дзіцячы садок № 4 г. Пружаны з дабрачыннай акцыяй завітаў цікавы госць у ваенным мундзіры з ордэнамі і медалямі: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Міхайлавіч Алякумаў падарыў выхаванцам установы дывановае пакрыццё і расказаў, як ён разам з аднапалчанамі сустракаў Новы год у франтавых умовах.
Нагадаем, што праз такія сустрэчы ў гэтым садку рэалізуецца праект “Жывая памяць ветэрана”, прызваны сфарміраваць у дашкольнікаў грамадзянска-патрыятычныя пачуцці, любоў і павагу да абаронцаў Айчыны.
Алена Зялевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *