Понедельник, 15 октября 2018

Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

288

8 студзеня 2018 завершана падача дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, у Пружанскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, акруговыя выбарчыя камісіі Пружанскай выбарчай акругі №53 і Ружанскай выбарчай акругі №54 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, сельскія выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў.

У дадзены момант выбарчыя камісіі праводзяць праверку адпаведнасці парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З 9 студзеня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якая прадоўжыцца па 18 студзеня.

Участковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання праводзяць удакладненне спісаў грамадзян, якія зарэгістраваны на тэрыторыі адпаведных участкаў для галасавання і якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *