Пятница, 19 октября 2018

В Новый год с новым дизайном, или Что Вы читали в прошлом году

581

Упэўнена, што нашы пастаянныя чытачы ўжо ацанілі новы дызайн сайта www.budni.by. У снежні наш сайт стаў больш сучасным і больш зручным, асабліва для тых, хто выходзіць у інтэрнэт са смартфонаў. Новы дызайн дазваляе размяшчаць яшчэ больш каляровых здымкаў з усіх важных мерапрыемстваў, што адбываюцца ў раёне. І, што немалаважна, цяпер здымкі добрай якасці і вялікага памеру, так што самы час пашукаць сябе ў нашых фотагалерэях і абнавіць аватары!


Напрыканцы года мы дабавілі і некалькі забаўляльных функцый. Штотыдзень мы прапануем наведвальнікам сайта пазл ад Сяргея Талашкевіча з выявамі Пружаншчыны. Ужо звыш тысячы чалавек паспрабавала сабраць пружанскія пейзажы. Для самых адданых чытачоў мы распрацавалі займальны тэст на веданне падзей з раённага жыцця і іх адлюстравання на газетных старонках. Далучайцеся і вы да 500 карыстальнікаў сайта, якія ўжо праверылі такім чынам свае веды (http://www.budni.by/?p=26683). А на пачатку новага года мы парадуем тэстам аматараў гісторыі роднага краю, не прапусціце!
Увогуле за мінулы год сайт наведала звыш 75 тысяч чалавек. Як і заўсёды, карыстальнікі шукалі расклады руху аўтобусаў і цягнікоў, сачылі за афішамі мерапрыемстваў, шукалі работу, аддавалі перавагу фотарэпартажам і навінам з рубрыкі “Здарэнні”. ТОП-7 самых папулярных навін года выглядае наступным чынам:
1. «ОМА» — усе тавары для вашага дома! У Пружанах адкрыўся яшчэ адзін супермаркет. (http://www.budni.by/?p=21492)
2. Па запасы і забавы — на кірмаш. (http://www.budni.by/?p=24504)
3. «Танцплощадка, назначь мне свидание…» Аляксандр Казей аб ВІА «Стымул» і пружанскіх танцах. (http://www.budni.by/?p=21084)
4. У Пружанах упершыню прайшоў агульнагарадскі выпускны (http://www.budni.by/?p=23226)
5. На першы паб-квіз «Гульні Розуму» ў Пружанах прыйшло больш за 80 чалавек! (http://www.budni.by/?p=21581)
6. Выратавальнікі змаглі «Уціхамірыць стыхію» і рассакрэціць імя графіціста (http://www.budni.by/?p=24365)
7. У ЗАГСе правялі сотую за год рэгістрацыю шлюбу (http://www.budni.by/?p=23507).
Для тых, хто яшчэ вагаецца, ці размяшчаць рэкламу сваіх паслуг на нашым сайце, будзе цікавай і наступная статыстыка: рэкламу магазіна “Карамелька” прагледзела звыш 1600 чалавек (http://www.budni.by/?p=22981). Пасля змянення дызайну больш сучасна сталі выглядаць і рэкламныя банеры.
Асобны дзякуй хочацца сказаць нашым падпісчыкам у сацыяльных сетках. З кожным годам, нават з кожным месяцам, усё больш праглядаў на сайце менавіта ад іх. Дарэчы, у іх ёсць і свае фаварыты сярод асоб і падзей. Напрыклад, за апошні месяц у группе https://ok.ru/budni самымі папулярнымі сталі навіны:
1. Настаўнік-юбіляр Надзея Рысь: «Жыць сёння цікавей, чым учора» (http://www.budni.by/?p=25306)
2. Дамрыстка з Навазасімавіцкай ДШМ атрымала дыплом ІІ ступені на Міжнародным фестывалі (http://www.budni.by/?p=25495)
3. Траўматолаг Максім Корбут: «У медыцыну мяне прывяла нелюбоў да фізікі і матэматыкі» (http://www.budni.by/?p=25442).

А вось па версіі падпісчыкаў групы https://vk.com/publicbudniby найбольш цікавымі былі наступныя артыкулы:
1. На крутых віражах прадпрымальніцтва. Яшчэ адна пружанка скарысталася субсідыяй ад службы занятасці.2. Рэцэпты на Біс: лодачкі з сюрпрызам.3. Пазл ад Сяргея Талашкевіча.


Нагадваем, што мы прысутнічаем амаль ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках:
https://vk.com/publicbudniby (4606 (+800) падпісчыкаў);
https://ok.ru/budni (4077 (+640) падпісчыкаў);
https://www.facebook.com/budni.by (230 (+22) падпісчыкаў);
https://twitter.com/budni_by (170 (+21) падпісчыкаў);
https://www.instagram.com/budni.by (417 падпісчыкаў (старонка заведзена толькі ў снежні!) .

Сёлета мы ўпэўнена перасягнулі рубеж у 10000 наведвальнікаў за месяц і наблізіліся да паказчыка 1000 чалавек у суткі. Дзякуй, што застаяцеся за намі!

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

Один комментарий

  • Аляксандр Градзюшка

    Пра распрацоўшчыкаў новага дызайну сайта можна было б яшчэ напiсаць. Поспехаў сайту i iнтэрнэт-рэдакцыi ў асобе Кацi!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *