Навагоднія святы, як паведамляе райаддзел па надзвычайных сітуацыях, прайшлі спакойна. Першы трывожны выклік у гэтым годзе быў зарэгістраваны днём шостага студзеня з г.п.Ружаны. У пасёлку спецыялісты будаўнічага прадпрыемства з г.Гродна праводзілі фарбавальныя работы ўнутры воданапорнай вежы. Аднаго з работнікаў, у якога пагоршылася самаадчуванне, эвакуіравалі выратавальнікі.
Пры дапамозе крана арганізацыі, якая праводзіла мадэрнізацыю воданапорнай вежы, наверх былі паднятыя супрацоўнікі МНС.
Спачатку яны выратавалі аднаго, а потым і другога работніка. Пацярпелыя былі агледжаны брыгадай хуткай дапамогі і дастаўлены ў Ружанскую бальніцу для больш дэталёвага абследавання. Аднак ад яго, як і ад шпіталізацыі, яны адмовіліся.