Воскресенье, 15 июля 2018

Главный подарок — внимание. Новогодние поздравления получили не только дети

592

Вера ў дабро і цуды ў гэтыя святочныя дні ўмацоўваецца і ў дарослых. Пацыенты Ружанскай бальніцы, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках (а на сённяшні дзень такіх 13 чалавек), былі шчыра ўдзячныя прадстаўнікам улады за пераднавагоднія віншаванні і падарункі. У сваім шчыльным рабочым графіку старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» М.П.Кудравец знайшлі час, каб асабіста павіншаваць людзей, якія не могуць самастойна спраўляцца з бытавымі клопатамі і маюць патрэбу ў кваліфікаванай меддапамозе.
Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, такая ўвага з боку чужых людзей не пакідае раўнадушнымі «асаблівых» пацыентаў бальніцы, больш за тое, падбадзёрвае і дае сілы з надзеяй на лепшае сустракаць новы дзень.
***
90-гадовая Зінаіда Аляксандраўна Кудраўчык, якая сёння жыве ў далёкай сваячкі ў Ружанах, стала выпадковым адрасатам віншаванняў кіраўніка раёна. Атрымаць віншаванне ад прадстаўнікоў улады было даўняй марай пенсіянеркі, на долю якой выпалі і ваенныя нягоды, і цяжкая праца. А калі, як не навагодняй парой, ахутанай заслонай цудаў, збывацца марам?!
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *