Среда, 17 октября 2018

Рэцэпты на Біс: торт «Напалеон»

463

Рэцэпт ад вучаніцы СШ №3 Анастасіі Пуцык. Па гэтым рэцэпце гатавала яшчэ мая прабабуля.
Інгрэдыенты:
Цеста:
яйка — 1 шт,
жаўток —1 шт,
сметанковае масла — 1 сталовая лыжка,
смятана — 1 шклянка (стакан),
цукар — 1 шклянка (стакан),
ванілін,
сода — 0,5 чайнай лыжкі,
соль — 0,5 чайнай лыжкі,
мука — столькі, каб атрымалася цеста як на пельмені.

Крэм:
смятана — 2,5 шклянкі,
цукар — 2 шклянкі,
ванілін.

Прыгатаванне:
Цеста замясіць. Падзяліць на 18-20 частак. Кожную частку раскатаць як мага танчэй. Надаць форму круга і кожны корж выпечы ў духоўцы. На каржы нанесці крэм (яго неабходна добра ўзбіць). Адзін корж пакінуць для ўпрыгожвання, дробна яго пакрышыць. Праз гадзіну паставіць на торт нешта цяжкае — груз на 10-12 гадзін. Пасля таго, як торт набярэцца, падраўняць краі. Зверху намазаць крэмам і пасыпаць крошкай.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *