Понедельник, 15 октября 2018

До 6 лет лишения свободы грозит браконьерам, которые убили лося

815

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.
— 18 снежня ад кіраўніцтва лясгаса паступіла паведамленне аб затрыманні пенсіянера з Брэста і трох жыхароў г.Белаазёрска, якія незаконным шляхам без дазволу ў лясным масіве каля в.Ласасін здабылі лася і цецерука. Браканьеры былі затрыманы на дачы аднаго з іх якраз у той момант, калі дзялілі здабычу. У мужчын была канфіскавана зброя і патроны да яе. У выніку супрацьпраўнымі дзеяннямі дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры 360 базавых велічынь. У дачыненні да затрыманых была ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да шасці гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *