Суббота, 20 января 2018

Как и где можно использовать пиротехнику

174

Петарды і феерверкі небяспечна выкарыстоўваць, аднак жа іх прадаюць не толькі праз інтэрнэт, але і непасрэдна ў саміх Пружанах. Дык чаму ж такі гандаль не забараняюць?
Са званка ў рэдакцыю.
На самой справе, як расказвае намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.С. Пісьман, піратэхніку не забараняюць выкарыстоўваць, але папярэджваюць аб наступствах неразумнага яе выкарыстання. Напрыклад, нельга запускаць ракеты паблізу ад жылых дамоў ці ўзрываць петарды побач з прахожымі.
У спецыялізаваных магазінах дазволена гандляваць толькі бытавой піратэхнікай. А гэта бенгальскія агні, хлапушкі, петарды, фантаны, вулканы, рымскія свечкі, ракеты і разнастайныя салюты. Практычна ўсе гэтыя вырабы прайшлі сертыфікацыю ў нашай краіне, і кожная адзінка суправаджаецца інструкцыяй па яе выкарыстанні. Прадугледжаны і ўзроставыя абмежаванні для пакупнікоў феерверкаў. Толькі ж гэта не з’яўляецца абсалютнай гарантыяй бяспекі таго, хто вырашыў запусціць салют.
Пры выкарыстанні піратэхнікі неабходна:
— дакладна вывучыць усе патрабаванні інструкцыі і прытрымлівацца іх;
— ні ў якім разе не разбіраць нявыкарыстаныя феерверкі і тым больш тыя, якія не спрацавалі;
— ніколі не гуляць з агнём у нецвярозым стане.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *