Четверг, 24 мая 2018

На консервном заводе открылся цех по производству майонезов, кетчупов и соусов

1 179

Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК працаўнікі кансервавага завода зрабілі сабе і ўсім нам добры падарунак: тут адкрыўся новы цэх па вытворчасці маянэзаў, кетчупаў і соусаў у зручных для карыстання цюбіках з закруткамі.

У абодвух памяшканнях цэха чыста і светла, як у бальнічных аперацыйных. Адрозненне хіба толькі ў вялізных, сярэбранага колеру чанах, устаноўленых тут. Сёння з іх смачна пахне таматамі. Ля чанаў завіхаецца аператар Сяргей Бабрыковіч. Увесь вытворчы працэс трымае ў сваім полі зроку камп’ютар.
На лініі фасоўкі палоска з надпісам «Востры таматны соус» і новым лагатыпам кансервавага завода «Спадар Мікола» ператвараецца ў цюбік, які тут жа запаўняецца прадукцыяй і на выхадзе гэтак жа аўтаматычна закручваецца. Аператар Іна Осіпава (на здымку) увішна ўкладвае гатовую прадукцыю ў скрынкі.

— У нас ужо ёсць упакоўка для дзесяці відаў соусаў і кетчупаў. А рэцэптура падрыхтавана на 16 іх відаў. Прапануюцца розныя рецепты блюд. Тут жа будзем выпускаць маянэз і гарчыцу. Рэцэптура для іх таксама ўжо закуплена,— расказвае дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Мікалаевіч Красевіч.

Абедзьве лініі набыты за крэдыты Белаграпрамбанка. Гэтыя 800 мільёнаў рублёў плануецца акупіць за два гады.

Не пройдзе і двух тыдняў, як новая прадукцыя кансервавага завода з’явіцца ў продажы. І найперш, безумоўна, у магазінах раёна.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *