Среда, 17 октября 2018

В Клетном прошел межрайонный турнир по мини-футболу памяти Ивана Козореза

762

У мінулую суботу ў спартыўным комплексе вёскі Клятное Сухопальскага сельсавета прайшоў традыцыйны штогадовы міжраённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці былога намесніка старшыні райвыканкама І.С.Казарэза. Сёлета спаборніцтвы ўпершыню праводзіліся на малой радзіме гэтага вядомага ў нашым раёне чалавека, якому сёлета споўнілася б 65 гадоў.
Падчас адкрыцця спаборніцтваў да ўдзельнікаў з прамовамі звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, жонка І.С.Казарэза — Ларыса Георгіеўна, намеснік бургамістра горада Гайнаўка Анджэй Скепка. У цырымоніі адкрыцця турніру бралі ўдзел дачка і ўнук І.С.Казарэза, а таксама былы бургамістр горада Гайнаўка Уладзімір Петручук. Прагучалі дзяржаўныя гімны Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, і матчы пачаліся.
Па кругавой сістэме за перамогу змагаліся пяць каманд: з польскага горада Гайнаўка, Івацэвіч, Пружан, Камянца і Ружан. Было згуляна 10 матчаў, якія прайшлі ў захапляльнай і напружанай барацьбе.
Па выніках турніру першае месца занялі госці з Гайнаўкі. Другое месца дасталася футбалістам з Івацэвіч, трэцяе — камандзе з Пружан.
Падчас урачыстага закрыцця турніру з удзелам старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча і намесніка старшыні М.П.Кудраўца ўсе каманды-ўдзельніцы атрымалі кубкі. Спецыяльнымі прызамі былі адзначаны асобныя футбалісты: лепшы варатар — Сяргей Літвіновіч («Пружаны»), абаронца — Ігар Ліцкевіч («Камянец»), бамбардзір — Дарыуш Трывульскі («Гайнаўка»).
Мікола АРХУЦІК.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *