Воскресенье, 15 июля 2018

Брестские и пружанские врачи проведут акцию «Здоровое сердце — залог успеха!»

461

22 снежня 2017 г.
з 10.00 да 16.00 гадзін
на базе Палаца культуры
(г. Пружаны, вул. Савецкая, 10)
адбудзецца прафілактычная акцыя «Здаровае сэрца — залог поспеху!»
Прафілактычная акцыя пройдзе з удзелам урачоў і псіхолагаў аддзела грамадскага здароўя ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», а таксама спецыялістаў устаноў аховы здароўя Пружанскага раёна.
У рамках акцыі ў вас будзе магчымасць на бясплатнай аснове:
—вызначыць узровень глюкозы ў крыві нашча (натощак) (з 10.00 да 13.00);
—памераць артэрыяльны ціск;
—атрымаць навыкі правільнага вымярэння артэрыяльнага ціску;
—вызначыць індэкс вагі цела;
—атрымаць кансультацыю ўрача-тэрапеўта;
—прайсці тэст на даследаванне псіха-эмацыянальнага стану і атрымаць кансультацыю псіхолага;
—атрымаць кансультацыю па розных аспектах здаровага ладу жыцця.
У межах акцыі ў вас будзе магчымасць на платнай аснове даследаваць узровень халестэрыну ў крыві (вызначэнне ліпідаграмы).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *