Пятница, 20 апреля 2018

Красота НЕ требует жертв. Будьте осторожны при использовании пиротехники

192

Я адправіла сына купіць феерверкі для сямейнага свята, але яму адмовілі ў продажы піратэхнікі. Аднак жа сыну споўнілася 14 гадоў, ён мае пашпарт, а рост «падлетка» амаль два метры…
Са званка ў рэдакцыю.
— У краіне даўно прынята на заканадаўчым узроўні рашэнне аб забароне продажу піратэхнічных сродкаў асобам, якія яшчэ не дасягнулі 15-гадовага ўзросту,— тлумачыць начальнік аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама А.В.Гук.— Магчыма, сын і выглядае, як дарослы чалавек, але ў спрэчнай сітуацыі прадавец феерверкаў павінен запатрабаваць дакумент, які засведчвае асобу, і, калі патэнцыяльнаму пакупніку яшчэ не споўнілася 15 гадоў, адмовіць у набыцці піратэхнікі.
Нядаўна ў нас быў падобны выпадак, калі прадавец не палічыла неабходным устанавіць узрост юнака і прадала 11-гадоваму жыхару горада некалькі дзясяткаў феерверкаў. Прычым адзін з іх быў такой складанасці, што пры выкарыстанні яго без спецыяльных навыкаў можна было атрымаць траўму. На прадаўца складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.12.17 «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву», санкцыя якога прадугледжвае штраф да 10 базавых велічынь. Матэрыялы па гэтым факце накіраваны таксама і ў адміністрацыйную камісію райвыканкама.
Са свайго боку, хачу звярнуцца і да бацькоў з просьбай строга кантраляваць, на што іх дзеці выдаткоўваюць кішэнныя грошы. У рэспубліцы штогод у гэты перыяд рэгіструюцца выпадкі прычынення шкоды маёмасці ў выніку выкарыстання петардаў або атрымання траўмаў падчас запуску феерверкаў. Здараліся і трагічныя выпадкі, калі не была праяўлена пільнасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *