Вторник, 18 сентября 2018

Город Пружаны является одним из лидеров по количеству фактов торговли людьми в Брестской области

2 316

Праблемы гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі менш вострымі не сталі. Для журналістаў у абласным цэнтры прайшоў навучальны семінар «Спецыфіка асвятлення праблемы гандлю людзьмі ў сродках масавай інфармацыі». Мерапрыемства праводзілася ў рамках праекта Еўрасаюза, Праграмы развіцця ААН і дзіцячага фонду ЮНІСЕФ.

ЯК ПАКАЗВАЕ практыка, гэтая крымінальная праблема мала хвалюе жыхароў невялікіх гарадоў, у тым ліку і Пружан. А дарэмна. Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама В.У.Гадлеўскі, гэта ўвогуле няправільнае меркаванне. Напрыклад, паводле міліцэйскай статыстыкі за апошнія пяць гадоў лідарамі па колькасці злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, на Брэстчыне з’яўляюцца абласны цэнтр, Баранавічы, Кобрын і Пружаны.

Толькі ў бягучым годзе супрацоўнікі праваахоўных органаў Брэстчыны вызвалілі з працоўнага і сексуальнага рабства 22 чалавекі, з іх шасцёра — на тэрыторыі вобласці. Перакрыты два каналы перапраўкі людзей за мяжу — у Турцыю і Іспанію.

А лічбы па рэспубліцы ўвогуле ўражваюць. З пачатку бягучага года ўзбуджаны 399 крымінальных спраў, вызвалены 293 пацярпелыя, з якіх 24 — непаўналетнія. Перакрыты 52 каналы перавозак у дзесяць краін свету. Да слова, паводле аналізаў ААН наша краіна ў спісе дзяржаў з вельмі высокім узроўнем продажу людзей у рабства. Беларусаў, у тым ліку брастаўчан, вывозяць у асноўным у Польшчу, Расію, Турцыю, Чэхію, Германію.

Паводле слоў Віталя Уладзіміравіча, праваахоўныя органы актыўна змагаюцца з заганай. Кіруюцца супрацоўнікі міліцыі ў сваёй рабоце Дзяржаўнай праграмай па барацьбе з гандлем людзьмі, Дэкрэтам №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі і крымінальным заканадаўствам. Хаця, на думку В.У.Гадлеўскага, і гэтага недастаткова, бо пакаранні трэба ўзмацняць. Як, напрыклад, патлумачыць пацярпелым, што жыхарка горада Поставы, якая зламала іх лёсы, прыгаворана толькі да сямі гадоў пазбаўлення волі?

ЯШЧЭ адным галаўным болем нашага грамадства, як расказалі прысутным эксперты Наталка Самалеўская і Андрэй Куліш (Украіна), гэта — няведанне, абыякавасць і неразуменне. Часта дзейнічае правіла абывацеля: «Гэта можа здарыцца з кімсьці, але не са мной». Думаю, многія пружанцы, ва ўсялякім выпадку ружанцы, памятаюць нашумелую крымінальную справу, якая была ўзбуджана на жыхара пасёлка некалькі гадоў назад. Нагадаю асноўныя эпізоды. Жыхар г.п.Ружаны стварыў са сваіх землякоў брыгаду і развозіў іх на працу ў розныя гаспадаркі. Кіраўніцтва разлічвалася з «брыгадзірам», але той не аддаваў заробленае работнікам, падманваючы, што гаспадаркі нібыта не разлічыліся за работу. Чым не прыклад гандлю людзьмі?

Ёсць і іншыя гісторыі. Дзякуючы намаганням міліцыянераў, ад спробы прадаць сваё дзіця адмовіліся бацькі з адной з вёсак у наваколлі Пружан. Да супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх паступіла інфармацыя, што маці-алкагалічка мяркуе прадаць дзіця бяздзетнай сям’і. Зараз гэта сям’я знаходзіцца пад кантролем адпаведных органаў.

БЕЗУМОЎНА, нельга сказаць, што за мяжу ўвогуле лепш не ездзіць. Але трэба правільна ацэньваць свае здольнасці і не забываць, што збіраецеся ў паездку не ў суседні горад. Таму спецыялісты раяць адразу атрымаць як мага больш інфармацыі. Некаторыя парады цяпер можа даць і рэдакцыя газеты «Раённыя будні».

Больш дакладна адкажуць на пытанні наконт паездак за мяжу, працаўладкавання ў іншых краінах, праграм па абмену вопытам паміж студэнтамі, заключэнняў шлюбу з іншаземцамі і пра многае іншае спецыялісты па бяспечнай міграцыі гарачай лініі «ЛаСтрада» (т.8-801-100-8-801, бясплатны званок па ўсёй тэрыторыі Беларусі). Працуе цэнтр штодзённа, з 9.00 да 21.00. Ананімнасць гарантуецца. Можна таксама скарыстацца электроннай поштай lastrada@infonet.by або наведаць сайт праграмы ААН www.trafik.by.
Алег Сідарэнка.

  • Алекс

    А что вы хотели? Безработица у нас самая низкая в Европе! анекдот. Поробуйте найти работу в Пружанах! Да еще президент запретил предпринимателям брать на работу людей. Пусть едут куда хотят! Пусть занимаются проституцией! Просто проституцию надо легализовать и э
    то все равно будет, потому что и так есть,просто на это закрыват глаза.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Да вы что, совсем из ума выжили? Легализовать проституцию? Так могут писать только морально разложившиеся личности! Лично мне, как уроженцу этого маленького и уютного городка на брестчине, очень и очень неприятно узнавать о том что мы в лидерах по справале людьми!!!

    С этим нужно бороться не жалея сил и средств!

    А ведь это воспитание во всем виновато. Не привили мы девушкам тех ценностей и качеств, которыми должна обладать настоящая женщина!

    Работу у нас в городе найти можно без проблем! Только для этого нужно стремиться найти ее и прикладывать определенные старания чтобы реализовать свою мечту!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Безработный

    Было бы у нас всё так прекрасно как говорит ddmaster,то народ ни ехал бы в Россию или Европу работать,и всё это туфта,что в России живут хуже чем в Беларуси,Беларусь это вообще нищита с зарплатой 200-300 баксов!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Безработный

    Было бы у нас всё так прекрасно как говорит ddmaster,то народ ни ехал бы в Россию или Европу работать,и всё это туфта,что в России живут хуже чем в Беларуси,зарплта 200-300 баксов,это смех,чем здесь гордится?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *