Вторник, 23 января 2018

28-летний житель Новых Засимовичей попрыгал по машинам. До трех лет лишения свободы…

734

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.
— Нічога лепшага не прыдумаў нецвярозы 28-гадовы жыхар в.Новыя Засімавічы, як выліць злосць пасля сямейнага скандалу… на ўласную машыну. Мужчына спачатку паскакаў па сваім аўтамабілі, а потым пераключыўся на суседнія аўто, што стаялі на стаянцы побач. Але пашкодзіць хуліган паспеў толькі адну машыну: гэты гвалт спынілі прахожыя. Цяпер у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да трох гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *