Пятница, 20 апреля 2018

Стартовала акция «Дари добро — стань Дедом Морозом»

429

Традыцыйна ў першай палове снежня філіялам райспажыўтаварыства «Гандлёвы цэнтр» распачынаецца дабрачынная акцыя па зборы падарункаў для выхаванцаў сацыяльнага прытулку «Дары дабро — будзь Дзедам Марозам». Для гэтага ў памяшканні магазіна «Дзіцячы свет» размешчана ёлачка, галінкі якой упрыгожваюць просьбы дзетак да Дзеда Мароза. У ролі яго могуць выступіць неабыякавыя дарослыя. Ім неабходна набыць у магазіне тое, што просяць малыя ў казачнага персанажа, і пакласці пакупку ў размешчаную пад ёлачкай скарбонку.

Напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі філіяла перададуць усе сабраныя падарункі выхаванцам прытулку.
НА ЗДЫМКУ: сям‘я Канстанціна і Аляксандры Кахновічаў з дачкой Дашай праявілі сваю зацікаўленасць да акцыі.
Алег Сідарэнка.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *