Пятница, 21 сентября 2018

Рэцэпты на Біс: яблычна-гарбузовы пірог

306

Рэцэпт ад пенсіянеркі Ганны Антонаўны Літвіновіч.

Інгрэдыенты:
Гарбуз — 400 гр,
яблык — 1 шт,
цукар — 250 гр,
яйкі — 4 шт,
дробка солі,
мука — 400 гр,
разрыхляльнік — 2 чайныя лыжкі,
карыца — 1 чайная лыжка,
ванілін — 1 пачак,
алей — 150 гр.

Прыгатаванне:
Гарбуз і яблык здрабіць блэндарам або пацерці на дробнай тарцы, змяшаць. А далей усё гатуецца вельмі проста: трэба дадаць усе інгрэдыенты ў тым парадку, як адзначана вышэй, кожны раз перамешваючы. Цеста выліць на гарачую бляху (ці ёмістасць для запякання) і паставіць у гарачую духавую шафу.
Запякаць 40-45 мінут.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *