Воскресенье, 15 июля 2018

10 снежня пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

217


Яно будзе ажыццяўляцца па 8 студзеня. Менавіта гэтая дата, як зазначыла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лізія Ярмошына, будзе апошнім днём здачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты. Рэгістрацыя пройдзе з 9 па 18 студзеня. А затым стартуе перыяд перадвыбарчай агітацыі, які прадоўжыцца да 18 лютага.
Не пазней за 7 лютага выбаршчыкам павінны быць накіраваны запрашэнні прыйсці на выбарчыя ўчасткі, а ўчастковыя выбарчыя камісіі павінны быць забяспечаны бюлетэнямі для галасавання не пазней за 12 лютага. Гэтая субота, 16 снежня, — апошні дзень для стварэння ўчасткаў для галасавання.
Нагадаем, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 18 лютага 2018 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *