Пятница, 20 апреля 2018

Научные сотрудники палацыка проконсультировали известного краеведа, историка, писателя, ученого Анатолия Гладыщука

498

Шчырыя і працавітыя жыхары, прыгожыя краявіды і, канешне, багатая легендамі і паданнямі гісторыя Пружаншчыны заўсёды вабілі да сябе вядомых навукоўцаў, гісторыкаў і краязнаўцаў. Вось і ў мінулую сераду ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык” завіталі зацікаўленыя гісторыяй нашага краю асобы — А.І. Юркевіч і А.А. Гладышчук.
Аляксандр Іванавіч Юркевіч, які доўгі час працаваў старшынёй Пружанскага райвыканкама, а нядаўна змяніў пост дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на выкладчыцкую дзейнасць у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, нягледзячы на сваю занятасць, пра Пружаны, як бачым, не забывае:
— Я за развіццём Пружаншчыны, якую вельмі люблю, сачу і асабліва радуюся яе поспехам у сельскагаспадарчай вытворчасці. Карыстаючыся выпадкам, перадаю прывітанне ўсім жыхарам раёна і шчыра віншую пружанцаў з надыходзячым Новым годам! Ад усёй душы хачу пажадаць, каб вы былі дружныя і згуртаваныя, каб усе вашы старанні, імкненні, сілы і надзеі дапамагалі развівацца і квітнець гэтаму цудоўнаму гораду, — павіншаваў жыхароў раёна Аляксандр Іванавіч, а таксама пазнаёміў з шаноўным госцем і раскрыў мэты прыватнага візіту.
Як высветлілася, Пружаншчыну наведаў і вядомы вучоны, пісьменнік, гісторык, краязнаўца, фота- і кінадакументаліст, аўтар навуковых манаграфій па гісторыі Брэстчыны, кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і проста заўзяты турыст Анатоль Антонавіч Гладышчук, які нарадзіўся ў суседнім Бярозаўскім раёне. Сёлета яму споўнілася 70 гадоў, і асабісты юбілей, як і належыць сапраўднаму навукоўцу, прафесар Гладышчук адзначыў выхадам сваёй трылогіі “Замак Берасцейскі. Русь. Літва. Res Publica”, дзе дае максімальна поўнае на сённяшні дзень уяўленне пра гісторыю замка, папярэдніка Брэсцкай крэпасці, і яго знішчэнне ў 1660 годзе. А чарговая тэма новага даследавання вучонага – гэта рака Ясельда і ўся гістарычная спадчына, звязаная з тэрыторыяй, па якой яна працякае. Менавіта таму Анатоль Антонавіч прыехаў на нашу Пружаншчыну, каб пракансультавацца з навуковымі супрацоўнікамі музея і іншымі мясцовымі краязнаўцамі, а таксама на свае вочы ўбачыць выток ракі і адчуць усю яе веліч. У планах навукоўцы ўвесну наступнага года здзейсніць велапрабег уздоўж “спадарыні” Ясельды.
Алена Зялевіч, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *