Четверг, 18 января 2018

Селфи — да! Во Дворце культуры проходит выставка восковых фигур

854

У Палацы культуры пачала сваю працу касцюміраваная выстава “Зоркі кіно і шоу-бізнесу” ад музея васковых фігур Санкт-Пецярбурга.

З назвы не цяжка здагадацца, што на выставе экспануюцца фігуры знакамітых акцёраў, музыкантаў, спартсменаў, герояў папулярных кінастужак.


Першыя наведвальнікі з задавальненнем рабілі сэлфі з “Разенбаумам”, “Нагіевым”, “Глюкозай” і многімі іншымі. Дарэчы, гэта не толькі дазваляецца, але і вітаецца арганізатарамі выставы.
Але прыгожыя фота не галоўная мэта экспазіцыі. Падчас экскурсіі па зале можна даведацца цікавыя факты з жыцця знакамітасцей, зразумець, што выпрабаванне вядомасцю вытрымліваюць не ўсе і што найважней у жыцці — не забываць пра маральныя каштоўнасці і заўсёды заставацца Чалавекам.

Выстава працуе з 10.00 да 18.00 (да 14 студзеня). Уваход платны.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *