Пятница, 25 мая 2018

ДТП в Линово: нарушили обе

1 023

На гэтым тыдні сталі вядомыя абставіны дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ранкам трэцяга снежня каля чыгуначнай станцыі Аранчыцы. Спачатку віноўніцай супрацоўнікі палічылі мясцовую жыхарку, якая на веласіпедзе пераязджала па «зебры», што строга забараняюць Правілы дарожнага руху. У той момант жанчына трапіла пад колы аўтамабіля і атрымала траўмы, з якімі была дастаўлена ў бальніцу. Аднак інспектараў насцярожыў той факт, што вадзіцель машыны з месца аварыі з’ехаў. Увечары таго ж дня была ўстаноўлена марка аўто і тое, што за рулём знаходзілася жыхарка в.Слабудка. Экспертыза паказала на ўтрыманне ў крыві жанчыны каля 0,6 праміле алкаголю. Гэта азначае, што ў момант сутыкнення з веласіпедысткай аўтаўладальніца была ў нецвярозым стане. На дадзены момант вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *