Четверг, 24 мая 2018

Напротив районной библиотеки посажены дубки в честь певца Станислава Козлова

1 409

У скверы ля цэнтральнай раённай бібліятэкі з’явіліся тры маленькія, непрыкметныя дрэўцы – дубкі з гадавальніка Пружанскага лясгаса, пасаджаныя па  ініцыятыве старшыні  гарадскога  камітэта ветэранаў Ніны Рыгораўны Васечка,  як даніна памяці цудоўнаму чалавеку Станіславу Канстанцінавічу Казлову.
На гэтую добрую справу з радасцю адгукнуліся супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, Палаца культуры, музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, музычнай школы, усе, хто яго ведаў. Чым жа выклікана такое жаданне?

Незвычайная сціпласць, дабрыня і павага да іншых людзей, высокая культура і інтэлігентнасць – гэтыя і многія іншыя якасці вызначалі сутнасць душы Станіслава Казлова. Прафесійны спявак, артыст Львоўскага опернага тэатра, ён шчодра дзяліўся з жыхарамі Пружаншчыны сваім талентам.  А яшчэ ён паспеў прадэманстраваць нам, як трэба любіць жыццё і зямлю, на якой жывеш. Усяго чатыры гады пражыў ён на пружанскай зямліцы, але ўсім сэрцам паспеў палюбіць наш утульны прыгожы горад, яго жыхароў і непаўторна прыгожую прыроду.

Расіянін па нацыянальнасці, ён паспеў вывучыць і выканаць рамансы і песні на беларускай мове. А ў вёсцы Сухопаль (там жывуць сябры, прыехаўшыя, як і ён,  на пастаяннае месца жыхарства з Казахстана) спявак пасадзіў маленькі дубок. Ды, на жаль, дрэўца не прыжылося, і гэта  многіх засмуціла.

Хочацца спадзявацца і верыць,  што пасаджаныя дрэўцы на гэты раз прыжывуцца і кожны будзе старацца іх зберагчы.  Хай  гэтыя тры дубкі побач з лаўкай, дзе летам няшчадна пячэ сонца,  зашумяць у будучым сваёй лістотай і стануць сімвалам кахання. Бо  чалавек, у гонар якога пасаджаны  дубкі, быў да ўсяго прыкладам незвычайна прыгожых адносін да жанчыны ўвогуле і сваёй любімай спадарожніцы-жонкі.
Ніна ШАБУНЯ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

2 комментариев

  • юрий

    Уже здесь делали сквер.И где он?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    Хворостинку в землю всунули. Но для этого надо было собрать целую толпу.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *